Сангхла (возера)
Выгляд
| Сангхла | |
|---|---|
| тайск.: ทะเลสาบสงขลา | |
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 0 м |
| Шырыня | 20 км |
| Плошча | 1040 км² |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён |
Пхатхалунг Сангкхла |
Сангкхла (тайск.: ทะเลสาบสงขลา) — возера ў Тайландзе, размешчанае на тэрыторыі паўвострава Малака, паміж правінцыямі Пхатхалунг і Сангкхла. Плошча паверхні — 1040 км².
У паўднёва-ўсходняй частцы возера звязана 380-метровым пралівам з Сіямскім залівам, вада саланаватая. У паўночнай частцы знаходзяцца мангравыя балоты, якія знаходзяцца пад абаронай Рамсарскай канвенцыі з 1998 года. Возера з’яўляецца адным з нямногіх прэснаводных водна-балотных экасістэм Тайланда, якія захаваліся некранутымі. Тут жыве невялікая папуляцыя рачнога дэльфіна Іравадзі, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення.
На прыбярэжнай тэрыторыі пражываюць каля 5 тыс. тайскіх сем’яў, якія займаюцца рыбалоўным промыслам, жывёлагадоўляй і сельскай гаспадаркай.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
