Сандамірскае ваяводства (Рэч Паспалітая)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сандамірскае ваяводства
польск.: Województwo sandomierskie
лац.: Palatinatus Sandomirensis
Герб
Герб
Краіна

Рэч Паспалітая

Статус

Ваяводства

Уваходзіць у

Карона Каралеўства Польскага

Уключае

Вісліцкі, Апачынскі, Радамскі, Пільзнэнскі, Сандамірскі, Стэнжыцкі і Хэнцінскі паветы

Адміністрацыйны цэнтр

Сандамір

Дата ўтварэння

XIV—1795

Ваявода

(спіс)

Колькасць сенатараў

2

Афіцыйныя мовы

польская, лацінская

Плошча

23 860 км²

Сандамірскае ваяводства на карце

Сандамірскае ваяводства (польск.: Województwo sandomierskie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Кароны Польскай у складзе Малапольскай правінцыі, утвораная ў XIV стагоддзі. Цэнтр — горад Сандамір. Сандамірскае ваяводства падзялялася на 7 паветаў. Рэзідэнцыяй ваяводы быў горад Сандамір, а земскі сеймік збіраўся ў Апатаве.

Ваяводства было заснавана на тэрыторыі былога Сандамірскага княства, знаходзілася ў паўднёва-заходняй часціне Рэчы Паспалітай, на захадзе Малапольшчы. Сандамірскае ваяводства мела 2-х сенатараў у Сенаце. У 1790 годзе колькасць насельніцтва ваяводства складала 381 623 чалавек, плошча ваяводства — 23 860 км². У 1795 годзе пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Сандамірскае ваяводства было ліквідавана і далучана да Заходняй Галіцыі Аўстрыйскай манархіі.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]