Сандамірскае ваяводства (да 1795 года)
| Сандамірскае ваяводства | |||
|---|---|---|---|
| польск.: Województwo sandomierskie лац.: Palatinatus Sandomirensis | |||
|
|||
| Краіна |
|
||
| Статус | Ваяводства | ||
| Уваходзіць у | Карона Каралеўства Польскага | ||
| Уключае | Вісліцкі, Апачынскі, Радамскі, Пільзнэнскі, Сандамірскі, Стэнжыцкі і Хэнцінскі паветы | ||
| Адміністрацыйны цэнтр | Сандамір | ||
| Дата ўтварэння | XIV стагоддзе | ||
| Дата скасавання | 1795 | ||
| Ваявода | (спіс) | ||
| Колькасць сенатараў | 2 | ||
| Афіцыйныя мовы | польская, лацінская | ||
| Плошча | 23 860 км² | ||
|
|
|||
Сандамірскае ваяводства (польск.: Województwo sandomierskie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Кароны Польскай у складзе Малапольскай правінцыі, утвораная ў XIV стагоддзі. Цэнтр — горад Сандамір. Сандамірскае ваяводства падзялялася на 7 паветаў. Рэзідэнцыяй ваяводы быў горад Сандамір, а земскі сеймік збіраўся ў Апатаве.
Ваяводства было заснавана на тэрыторыі былога Сандамірскага княства, знаходзілася ў паўднёва-заходняй часціне Рэчы Паспалітай, на захадзе Малапольшчы. Сандамірскае ваяводства мела 2-х сенатараў у Сенаце. У 1790 годзе колькасць насельніцтва ваяводства складала 381 623 чалавек, плошча ваяводства — 23 860 км². У 1795 годзе пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Сандамірскае ваяводства было ліквідавана і далучана да Заходняй Галіцыі Аўстрыйскай манархіі.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]- Вісліцкі павет — Вісліца
- Апачынскі павет — Апочна
- Радамскі павет — Радам
- Пільзнэнскі павет — Пільзна
- Сандамірскі павет — Сандамір
- Стэнжыцкі павет — Стэнжыца
- Хэнцінскі павет — Хэнціны
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Gloger, Zygmunt. Województwo Sandomierskie // Geografia historyczna ziem dawnej Polski. — Kraków, 1903.