Сандамірская канфедэрацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сандамірская канфедэрацыя — канфедэрацыя Рэчы Паспалітай, складзеная ў Сандаміры 20 мая 1704 года падчас Вялікай Паўночнай вайны ў адказ на заключаную ў тым жа годзе ў Варшаве прашведскую Варшаўскую канфедэрацыю. У Вялікай Паўночнай вайне канфедэраты выступалі праціўнікамі Швецыі і прыхільнікамі Маскоўскага царства.

Сандамірская канфедэрацыя была заснавана зрынутым каралём Аўгустам II Фрыдрыхам і складалася, галоўным чынам, з яго прыхільнікаў з Галічыны. Спікерам канфедэрацыі выступіў Станіслаў Эрнэст Дэнгаф. Вайна паміж Варшаўскай і Сандамірскай канфедэрацыямі працягвалася тры гады і вядома як Грамадзянская вайна ў Польшчы 1704—1706 гадоў.

Прыхільнікі Аўгуста II Фрыдрыха разам з Сандамірскай канфедэрацыяй, абапіраючыся на Нарвскі дагавор паміж Польшчай і Маскоўскім царствам, фактычна дэлегавалі Масковіі частка функцый польскага дзяржаўнага апарата. Сандамірская канфедэрацыі фактычна праіснавала да 1717 года.