Санкт-Петербургские ведомости

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Санкт-Петербургские ведомости»
Арыгінальная
назва
руск.: Санкт-Петербургские ведомости
Тып перыядычнае выданне[d]
Заснавана 2 (13) студзеня 1703
Спыненне публікацый снежань 1917
Мова руская
Галоўны офіс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Санкт-Петербургские ведомости» (бел.: «Санкт-Пецярбургскія ведамасці»; да 1728 года — «Вѣдомости», з 1728 па 1914 год — «С.-Петербургскія Вѣдомости», з 1914 па 1917 год — «Петроградскія Вѣдомости», з 1918 па 1924 год — «Петроградская правда», з 1924 па 1991 год — «Ленинградская правда») — штодзённая грамадска-палітычная газета Санкт-Пецярбурга. Найстарэйшая рэгулярная расійская газета, і адзіная да пачатку друкавання «Маскоўскіх ведамасцей» у 1756 годзе. Да 1917 года назвала сябе «літаратурна-палітычнай газетай». Сучасная версія — штодзённае выданне Паўночна-Заходняга рэгіёну.