Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны горны ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нацыянальны мінеральна-сыравінны ўніверсітэт «Горны»
(Горны ўніверсітэт)
руск.: Национальный минерально-сырьевой университет «Горный»
Галоўны будынак Горнага ўніверсітэта (1811) у стылі класіцызму, арх. А. Н. Вараніхін.
Арыгінальная назва: руск.: Национальный минерально-сырьевой университет «Горный»
Заснаваны: 21 кастрычніка (1 лістапада) 1773
Рэктар: прафесар, д.т.н. Уладзімір Стэфанавіч Літвіненка(руск.) бел.
Рэктар: Vladimir Litvinenko[d]
Размяшчэнне: Санкт-Пецярбург
Юрыдычны адрас: 199106, г. Санкт-Пецярбург В.А., набярэжная Лейтэнанта Шміта.
Узнагароды:
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сайт: www.spmi.ru
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Нацыянальны мінеральна-сыравінны ўніверсітэт «Горны» — адзін з вядучых і найбуйнейшых ВНУ Санкт-Пецярбурга, першая горна-тэхнічная навучальная ўстанова Расіі.

У кастрычніку 2009 года ўвайшоў у лік універсітэтаў — пераможцаў конкурснага адбору праграм развіцця ўніверсітэтаў, у дачыненні да якіх устанаўліваецца катэгорыя «нацыянальны даследчы ўніверсітэт».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны мінеральна-сыравінны ўніверсітэт «Горны» — першая ў Расіі і другая ў свеце (заснавана ўсяго на 7 гадоў пазней Фрайбергскай горнай акадэміі(руск.) бел.) вышэйшая горна-тэхнічная навучальная ўстанова, заснаваная ўказам імператрыцы Кацярыны II 21 кастрычніка (3 лістапада) 1773 года[1].

Ініцыятарам адкрыцця і пачатку будаўніцтва за ўласныя грошы першага ў Расіі Горнага вучылішча па падрыхтоўцы спецыялістаў горнай справы з'яўляецца башкірскі руднапрамысловец Исмагіл Тасімаў(руск.) бел., які ў 1771 звярнуўся ў Берг-Калегію з ініцыятывай аб заснаванні Горнага вучылішча: «…каб начальнікі заводаў ці наглядчыкі іх прац і промыслу былі дасведчаныя людзі, бо яны часта пытацца павінны, і ад разумнага і абазнанага ахвотней слухаць навучанні, чым ад дурнога невука, то прасіць, каб завесці афіцэрскую школу, як тут кадэцкія карпусы і акадэміі…». На ўтрыманне вучылішча «пакуль апошняе будзе існаваць» Ісмагіл Тасімаў і члены «ініцыятыўнай групы» абяцалі плаціць з кожнага пуду пастаўленай імі руды па паўпалушцы з атрыманай на яе платы, што паслужыла важным аргументам на карысць спрыяльных адносін імператрыцы Кацярыны II да гэтай ініцыятывы. У дакладзе Сенату «Аб заснаванні горнай школы» Берг-калегія ўхваліла прапановы башкіраў, прычым прызнала «не толькі гэтае карысным, але і неабходна патрэбным для ўсяго Горнага корпуса» [2].

Акадэмік Дзмітрый Іванавіч Сакалоў, мінеролаг(руск.) бел., выпускнік Горнага кадэцкага корпуса, у 1830 годзе пісаў, што «па наравістасці лёсу, башкірцы былі вінаватымі нашай асветы ў справе горнай».

21 кастрычніка (3 лістапада па новым стылі) 1773 года Кацярына II зацвердзіла рашэнне Сената аб стварэнні першай горна-тэхнічнай школы ў Расіі, якая была названая не кадэцкі корпус, а Горным вучылішчам, «каб у гэтай установе маглі навучацца не толькі дваранскія дзеці». 28 чэрвеня 1774 адбылося ўрачыстае адкрыццё Пецярбургскага горнага вучылішча. Па першапачатковым плане студэнты Горнага вучылішча павінны былі навучацца 3-3,5 года.

Аж да 1792 Горнае вучылішча ўтрымлівалася на сродкі руднапрамыслоўцаў. У 1792 годзе Сенат перавёў вучылішча на казённае ўтрыманне.

Горнае вучылішча ў далейшым было ператворана ў Горны кадэцкі корпус (1804), са стандартным тэрмінам навучання 3 гады, і затым кадэцкі корпус ператвораны ў Інстытут Корпуса горных інжынераў(руск.) бел. (1834) з пераходам да пяцігадовай сістэмы вышэйшай інжынернай адукацыі, у 1866 годзе — у Горны інстытут, у 2011 годзе — у Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны горны ўніверсітэт, і, нарэшце, пасля аб'яўнання ў 2011 годзе з Паўночна-Заходнім дзяржаўным завочным тэхнічным універсітэтам(руск.) бел. у 2012 годзе — у Нацыянальны мінеральна-сыравінны ўніверсітэт «Горны».

Будынкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Корпус, які выходзіць фасадам на Няву, паміж 21-й і 22-й лініямі Васільеўскага вострава, быў узведзены ў 1806—1811 гг. у стылі класіцызму па праекце А. Н. Вараніхіна[3].
  • Царква пры інстытуце пабудавана па эскізах А. Н. Вараніхіна па праекце А. Я. Штаўберта (адноўлена ў 2004 годзе).
  • Корпус, які выходзіць фасадам на Сярэдні праспект Васільеўскага вострава, размешчаны паміж 23-й і 24-й лініямі. Былы будынак Усесаюзнага НДІ горнай геамеханікі і маркшэйдарскай справы РАН. Тут размяшчаецца факультэт фундаментальных і гуманітарных дысцыплін. На тэрыторыі маецца спартыўны комплекс з басейнам.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час Санкт-Пецярбургскі горны універсітэт уяўляе сабой адзін з вядучых у сваёй вобласці навукова-адукацыйных цэнтраў Расіі, навучае 16500 студэнтаў, вядзе падрыхтоўку бакалаўраў, магістраў і спецыялістаў (інжынераў) па 97 напрамках i спецыяльнасцях на 9 факультэтах[4]. На 40 кафедрах і ў філіялах інстытута працуюць звыш 120 дактароў навук і прафесараў, больш за 400 кандыдатаў навук і дацэнтаў, больш за 30 акадэмікаў расійскіх і міжнародных акадэмій[5].

ВНУ рыхтуе спецыялістаў для ўсіх галін горна-металургічнага і нафтагазавага комплексу, геалагічнай службы, прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва Расіі, краін блізкага і далёкага замежжа. У Горным універсітэце вядуцца інтэнсіўныя даследаванні па асноўных праблемах развіцця сыравіннай базы краіны, рацыянальнага прыродакарыстання, распрацоўкі прагрэсіўных энергазберагальных тэхналогій здабычы і перапрацоўкі карысных выкапняў.

Горны музей — захавальнік унікальных калекцый, у якім знаходзіцца больш за 200 тысяч экспанатаў, сабраных з усіх кантынентаў і больш чым з 80 краін свету. Кніжна-часопісны збор Галоўнай бібліятэкі ўніверсітэта налічвае каля паўтары мільёнаў выданняў, мае вялікае навукова-гістарычнае значэнне.

Горны ўніверсітэт мае вышэйшы дзяржаўны статус адукацыйнай сістэмы Расіі, з'яўляючыся асабліва каштоўным аб'ектам культурнай спадчыны народаў Расіі, узнагароджаны чатырма ўрадавымі ўзнагародамі.

Структура ўніверсітэта[правіць | правіць зыходнік]

У структуру Санкт -Пецярбургскага дзяржаўнага горнага універсітэта ўваходзяць 9 факультэтаў, ваенная кафедра і 1 філіял — Кірышскі філіял:

  • Механічны факультэт
  • Геолагаразведачных факультэт
  • Нафтагазавы факультэт
  • Горны факультэт
  • Энергетычны факультэт
  • Эканамічны факультэт
  • Хіміка-металургічны факультэт
  • Будаўнічы факультэт
  • Факультэт фундаментальных і гуманітарных дысцыплін

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Тамаш Зан — у кастрычніку 1837 ўладкаваўся бібліятэкарам у Горным інстытуце, заняўся выданнем «Геагнастычных назіранняў» — вынікам сямігадовых даследаванняў прыродных багаццяў Урала агульным аб’ёмам у сто друкаваных аркушаў. Таксама склаў карту Прыўральскага краю. У 1839 здаў экзамены на атрыманне кваліфікацыі горнага інжынера.
  • Мікалай Калістратавіч Вайцяхоўскі — скончыў Ленінградскі горны інстытут у 1940 годзе.
  • Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі (1891—1891) — беларускі палітычны дзеяч, дыпламат, рэдактар, педагог.


Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]