Драўніна прыгожая, пахучая, цвёрдая, трывалая, устойлівая да тэрмітаў. Ідзе на мастацкія вырабы, курыльныя палачкі для рэлігійных цырымоній і інш. Алей выкарыстоўваецца ў парфумерыі і медыцыне.
Часам тэрмінам «сандалавае дрэва» называюць дрэвы (бафія, дэрыс і інш.), якія маюць прыгожую і духмяную драўніну.
Прохараў В. М. Санталавае дрэва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 160. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).