Санта-Ана (Сальвадор)
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||
Са́нта-А́на[1] (ісп.: Santa Ana) — горад на захадзе Сальвадора, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага дэпартамента Санта-Ана.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Санта-Ана — другі па велічыні горад у Сальвадоры. Ён размешчаны на Панамерыканскай шашы, за 16 км ад вулкана Санта-Ана, на вышыні 665 м над узроўнем мора. За 64 км на захад ад Санта-Аны знаходзіцца сталіца Сальвадора, горад Сан-Сальвадор.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад быў заснаваны іспанскімі каланізатарамі ў 1569 годзе. У горадзе захаваліся ўзоры каланіяльнай архітэктуры — гатычны сабор і царква Эль Кальварыа. За 14 км на захад ад Санта-Аны размяшчаюцца руіны старажытнага індзейскага горада Тасумаль.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Санта-Ана // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 160. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).