Санта-Катарына (востраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Санта-Катарына
парт. Ilha de Santa Catarina
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча523 км²
Найвышэйшы пункт532 м
Насельніцтва461 524 чал.
Шчыльнасць насельніцтва882,46 чал./км²
Размяшчэнне
27°33′06″ пд. ш. 48°28′44″ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
Санта-Катарына (востраў) (Бразілія)
Санта-Катарына
Санта-Катарына
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Санта-Катарына (парт.: Ilha de Santa Catarina) — востраў на поўдні Атлантычнага акіяна каля ўзбярэжжа бразільскага штата Санта-Катарына. Знакаміты археалагічнымі помнікамі старажытных індзейцаў. На востраве знаходзіцца адміністрацыйны цэнтр штата — горад Фларыянопаліс.

Агульная плошча сушы - 523 км². Насельніцтва (2014 г.) - 461 524 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Санта-Катарына выцягнуты з поўдню на поўнач на 52,94 км уздоўж узбярэжжа Бразіліі. Праз вузкі праліў (каля 400 м) на захадзе ў нашы дні перакінуты мост. Найбольшая шырыня з захаду на ўсход — 17,74 км.

Востраў мае гранітны фундамент з выхадам цвёрдых парод і ўзвышшамі на поўначы і на поўдні. У цэнтральнай частцы пераважаюць асадкавыя пароды. Найвышэйшы пункт — 523 м. У выніку эрозіі на ўзбярэжжы і ў гарах сфарміравалася некалькі пячор. Берагі звілістыя, з мноствам пясчаных пляжаў і кос. На ўсходзе яны фарміруюць шэраг азёр з саланаватай вадой. Самае вялікае возера Консісэу мае плошчу 19,71 км².

Клімат трапічны, вельмі вільготны. Найбольш спякотны месяц — люты, калі сярэдняя тэмпература тымаецца каля +28,4°C. У ліпені яна паніжаецца да +16,5°C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1 517,8 мм.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Каля 20% паверхні вострава Санта-Катарына пакрыта прыбярэжнымі трапічнымі лясамі. Астатнія землі заняты забудовай, плантацыямі, садамі і пашамі. Наземная фаўна моцна пацярпела з-за дзейнасці чалавека. Для захавання прыроды вострава на паўночна-заходнім беразе створаны заказнік.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя людзі з'явіліся на востраве Санта-Катарына ў 5 тысячагоддзі да н. э. На поўдні вострава ў мястэчку Пантану-ду-Сул знаходзіцца мегалітычны помнік, створаны каля 2500 гадоў таму. На скалах сустракаюцца шматлікія петрогліфы розных перыядаў да прыбыцця еўрапейцаў. Многія тысячагоддзі тубыльцы займаліся рыбалоўствам і збіральніцтвам. На пляжах вострава выяўлены самбакі — штучныя курганы з ракавін малюскаў.

У 1515 г. востраў быў адкрыты партугальцамі. Сваю сучасную назву ён атрымаў дзякуючы Себасцьяну Кабату ў гонар яго жонкі Кацярыны. Еўрапейскія мараплаўцы спыняліся на яго ўсходнім узбярэжжы, каб папоўніць запасы пітной вады. Магчыма, занесеныя імі хваробы спрыялі выміранню індзейцаў-стваральнікаў самбакі. На ўсходнім узбярэжжы і ў цэнтры пасяліліся індзейцы тупі-гуарані, што трапілі з тэрыторыі Парагвая. Яны займаліся земляробствам і выраблялі кераміку. Іх прысутнасць часткова адлюстравана ў тапаніміцы вострава.

З другой паловы XVII ст. партугальцы стваралі на востраве Санта-Катарына сталыя паселішчы. У 1675 г. было створана паселішча Носа-Сеньёра-ду-Дэстэра, якое ў XIX ст. было пераўтворана ў Фларыянопаліс. Першыя перасяленцы былі пераважна з Сан-Паўлу, пазней — з Азорскіх астравоў. Пасля 1822 г., калі Бразілія набыла незалежнасць, востраў Санта-Катарына некаторы час з'яўляўся месцам высылкі злачынцаў.

У нашы дні актыўна развіваецца турызм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]