Санта-Круз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Санта-Круз
англ. Santa Cruz
SantaCruz-Island-EO.jpg
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча250 км²
Насельніцтва
Размяшчэнне
34°00′13″ пн. ш. 119°43′35″ з. д.HGЯO
АрхіпелагЧанэл
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Санта-Круз (ЗША)
Санта-Круз
Санта-Круз
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Санта-Круз (англ.: Santa Cruz) — найбуйнейшы востраў у групе астравоў Чанэл. Адміністрацыйна належыць да амерыканскага штата Каліфорнія. Плошча - 250 км². Сталага насельніцтва няма.

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Санта-Круз знаходзіцца ў 20 км ад паўднёвага ўзбярэжжа Каліфорніі, амываецца водамі Ціхага акіяна. Даўжыня з захаду на ўсход — 38,63 км. Найбольшая шырыня — 10,92 км. Уздоўж паўднёвай і паўночнай частак вострава цягнуцца горныя хрыбты. Найвышэйшы пункт — пік Дэвілс, які ўзвышаецца на 740 м над ўзроўнем акіяна. Цэнтральную частку займае даліна з глыбокімі рашчылінамі. Берагі пераважна скалістыя, аднак сустракаюцца пляжы. Каля вострава знойдзена некалькі падводных пячор.

На востраве Санта-Круз выяўлена 600 відаў раслін, якія размеркаваны па 10 розных экалагічных зонах. Сустракаюцца лясныя гаі і забалочаныя мясціны. Наземная фаўна прадстаўлена 140 відамі птушак, 11 відамі сысуноў, 5 відамі паўзуноў, 3 відамі амфібій. На берагах спыняюцца ластаногія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Санта-Круз быў населены каля 9000 гадоў таму. Да прыходу еўрапейцаў тут жылі індзейцы-чумашы. Востраў быў пазначаны на іспанскіх картах толькі ў 1602 г. Да 1822 г. чумашы пакінулі Санта-Круз і перасяліліся на мацерыковую частку Каліфорніі. Пасля 1821 г. мексіканскі ўрад выкарыстоўваў востраў для высылкі крымінальных злачынцаў. У 1839 г. ён быў перададзены ў маёмасць сям'і Кастыльера, якая здолела захаваць свае правы нават пасля далучэння Каліфорніі да ЗША. Санта-Круз выкарыстоўваўся як жывёлагадоўчая ферма. З 1857 г. востраў некалькі разоў мяняў уладальнікаў, пакуль у 1936 г. не быў набыты штатам Каліфорнія.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Санта-Круз уключаны ў ахоўваемыя зоны нацыянальнага парка і марскога нацыянальнага запаведніка Чанел. Востраў наведваюць турысты. Для іх адкрыты невялікі аэрапорт, порт і гасцінная зона.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]