Сантур

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сантур
выява
Класіфікацыя Хардафон
Роднасныя інструменты Цымбалы
Лагатып Вікісховішча Сантур на вікісховішчы

Сантур (Сантуры) (азерб.: Səntur, арм.: Սանթուր) — струнны ўдарны музычны інструмент, род цымбалаў. Распаўсюджаны ў Азербайджане, Арменіі, Грузіі, Індыі, Іране, Турцыі і іншых краінах Усходу.

Асаблівасць сантура ў тым, што на ім граюць двума лёгкімі малаточкамі — мізрабамі. Таму ён лічыцца як струнным, так і ўдарным інструментам.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сантур ўяўляе сабой трапецападобную драўляную скрыню, часткі якога вырабляюцца з адборнага арэхавага дрэва, а калкі і струнатрымальнік — з металу. Складаецца з рамы, верхняй і ніжняй драўляных накрывак. Струны металічныя. Праз кожную падстаўку праходзяць 4 струны адной налады. Ніжняя дэка інструмента ўяўляе суцэльную дошку таўшчынёй у 7 мм, а верхняя — таўшчынёй у 5 мм.