Санча VI Мудры

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Санча VI, кароль Навары)
Jump to navigation Jump to search
Санча VI Мудры
ісп.: Sancho el Sabio
Санча VI Мудры
Arms of Sancho VI de Navarra (Golden escarbuncle variant).png
кароль Навары
1150 — 1194
Папярэднік: Гарсія IV
Пераемнік: Санча VII
 
Дзейнасць: кіраўнік
Нараджэнне: 21 красавіка 1132(1132-04-21)
Смерць: 27 чэрвеня 1194 (62 гады)
Пахаванне:
Дынастыя: Дынастыя Хіменес
Бацька: Гарсія IV, кароль Навары
Маці: Маргарыта д'Аілье[d]
Жонка: Санча Кастыльская[d]
Дзеці: Санча VII[d], Берэнгарыя Наварская[d] і Бланка Наварская[d]

Санча VI Мудры (ісп.: Sancho el Sabio; пам. 27 чэрвеня 1194, Памплона) — кароль Навары з 1150 года, сын караля Гарсіі IV і Маргарыты д’Аілье.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У першыя гады свайго кіравання Санча падпісаў з Кастыліяй і Арагонам Тудэльскае і Карыёнскае пагадненні, саступіўшы ім частку сваіх тэрыторый. Аднак пазней ён прыклаў усе высілкі, каб аднавіць Наварскае каралеўства ў ранейшых межах, і дамогся свайго.

Санча варагаваў з графам Барселоны Рамонам Берэнгерам IV, але з яго сынам Альфонсам II падпісаў мірны дагавор, і ў 1190 годзе ў Борсе нават заключыў саюз супраць Кастыліі.

Санча заснаваў шэраг манастыроў і вывеў Навару на палітычную сцэну Еўропы. Ён быў першым, хто называў сябе «каралём Навары», выключыўшы з тытула Памплону.

Санча VI памёр 27 чэрвеня 1194 года ў Памплоне, дзе і пахаваны.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Альтамира-и-Кревеа Рафаэль. История Средневековой Испании / Перевод с испанского Е. А. Вадковской и О. М. Гармсен. — СПб.: «Евразия», 2003. — 608 с. — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0128-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Каралі наварскія