Санья (горад)
| Горад | |
| Санья | |
|---|---|
| 三亚市 | |
| 18°15′12″ пн. ш. 109°30′13″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Гісторыя і геаграфія | |
| Першая згадка | 110 да н.э. |
| Ранейшыя назвы | 崖州为 |
| Горад з | 1987 |
| Плошча | 1919,58 км² |
| Часавы пояс | UTC+8 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 685408 чалавек (2010) |
| Нацыянальны склад | кітайцы, уцат |
| Канфесійны склад | будызм, канфуцыянства, іслам |
| Афіцыйная мова | кітайская |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +86 (0)898 |
| Паштовы індэкс | 572002 |
|
|
|
|
sanya.gov.cn (кіт.)(англ.)(руск.) |
|
| Паказаць/схаваць карты | |
Санья́ (кіт.: 三亚市) — горад на поўдні вострава Хайнань у Кітаі. Насельніцтва (2010 г.) - 685 408 чал.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Санья — самы паўднёвы горад на востраве Хайнань. Афіцыйна ён займае плошчу 1919,58 км². У рэчаіснасці, большая частка гэтай тэрыторыі — сельскагаспадарчыя землі, а таксама доўгі пляж ў бухце Ялонг (7,5 км), прыродны рэзерват, акіянічны парк і г. д.
Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя тэмпература найбольш спякотнага месяца мая — ад +25,6° C да +32° C, найбольш прахалоднага месяца студзеня — ад +18,5° C да +26,1° C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў - 1392,1 мм. Найбольш дажджлівая пара года цягнецца з мая да кастрычніка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Мясцовасць вакол горада Санья была ўключана ў склад Кітая ўжо ў эпоху дынастыі Хань. З 110 г. да н. э. тут існавала гандлёвая паселішча, якое ў сярэднявеччы адыгрывала значную ролю ў кантактах Кітая з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі. Нашчадкамі перасяленцаў з Індакітая з'яўляюцца уцат, якія да нашага часу жывуць у прадмесцях Санья.
У 1987 г. паселішча канчаткова атрымала статус горада, з'явілася гарадское кіраванне. У апошняе дзесяцігоддзе Санья ператварыўся ў буйны турыстычны цэнтр.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Горад Санья звязаны са знешнім светам сучаснай шашой і чыгункай. Дзейнічаюць марскі порт і аэрапорт. Асноўныя прыбыткі горад атрымоўвае ад сферы абслугоўвання і порта. Імкліма развіваецца турызм.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка Архівавана 6 жніўня 2009.
- Даведнік для вандроўнікаў
