Сан-Агусцін
| Археалагічны парк Сан-Агусцін* | |
|---|---|
| ** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
| Краіна | |
| Тып | культурны помнік |
| Крытэрыі | iii |
| Спасылка | 744 |
| Рэгіён*** | Лацінская Амерыка і Карибы |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 1995 (19th сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА | |
Сан-Агусцін (ісп.: San Agustín) — населены пункт і муніцыпалітэт на поўдні Калумбіі ў дэпартаменце Уіла (Huila). Горад размешчаны ў 227 км ад сталіцы дэпартамента горада Нейва. Насельніцтва складае каля 30000 чал.
Першапачаткова горад быў заснаваны як вёска ў 1752 г. іспанцам Алеха Астудыльё[няпэўнае слова], аднак індзейцы неўзабаве яе разбурылі. Сучасны пасёлак заснаваў у 1790 г. Лукас дэ Эраса-і-Мендыганья (Lucas de Herazo y Mendigaña).
У наваколлях Сан-Агусціна выяўлена нямала археалагічных помнікаў дакалумбавай эпохі, у сувязі з чым там быў створаны археалагічны парк, які адносіцца да Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Парк забяспечвае значны прыбытак мясцовай эканоміцы дзякуючы вялікай колькасці наведвальнікаў, як калумбійцаў, так і замежнікаў.
Клімат у Сан-Агусціне даволі мяккі і раўнамерны, сярэднегадавая тэмпература складае +18 °C.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сан-Агусцін- Unesco’s website on San Agustin
- Сыны ягуара Архівавана 29 кастрычніка 2013.
- Нацыянальны археалагічны парк Сан-Агусцін