Перайсці да зместу

Сан-Бенедыкта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сан-Бенедыкта
ісп. San Benedicto
Выгляд з паветра
Выгляд з паветра
Характарыстыкі
Плошча5,94 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
19°18′16″ пн. ш. 110°48′52″ з. д.HGЯO
АрхіпелагРэвілья-Хіхеда
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Сан-Бенедыкта (Мексіка)
Сан-Бенедыкта
Сан-Бенедыкта
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сан-Бенедыкта (ісп.: San Benedicto) — востраў у Ціхім акіяне ў групе астравоў Рэвілья-Хіхеда. Адміністрацыйна належыць да мексіканскага штата Каліма. Плошча вострава - 5,94 км². Ненаселены.

Адкрыты ў 1779 г. іспанскімі мараплаўцамі. Некаторы час меў назву Санта-Тама́с. У 1868 г. далучаны да Мексікі. З 2008 г. уваходзіць у склад біясфернага запаведніка.

Карта

Востраў Сан-Бенедыкта — самы паўночны ў групе астравоў Рэвілья-Хіхеда. Знаходзіцца прыкладна ў 400 км на поўнач ад паўвострава Каліфорнія, 1223 км на захад ад Мехіка, 10966 км на паўднёвы захад ад Мінска. Даўжыня - 4,22 км, найбольшая шырыня - 2,42 км.

Мае вулканічнае паходжанне. Складаецца з двух старых вулканаў Хэрэра і Мантыкула-Сенерытыка і новага вулкана Ба́рсена (310 м), які сфарміраваўся у выніку вывяржэння 1952 - 1953 гг. Мяркуецца, што да яго ўзнікнення найвышэйшым вулканам быў Мантыкула-Сенерытыка. Вывяржэнне Барсены значна паўплывала на ўсю экалогію вострава.

Клімат марскі трапічны, даволі вільготны. Аднак з-за перавагі цвёрдых базальтавых парод дажджавая вада амаль не пранікае ў глебу. Сталых крыніц пітной вады няма. У цэнтры кратэра Барсены сустракаецца паніжэнне, дзе дажджавыя сцёкі фарміруюць невялікае возера, але толькі ў сезон мусонаў.

І без таго бедная прырода вострава значна пацярпела падчас вывяржэння вулкана ў 1952 - 1953 гг. У нашы дні наземная фаўна прадстаўлена выключна птушкамі. Флора пераважна травяністая, рэдка сустракаюцца хмызнякі і дзікі вінаград. Значна большую цікавасць уяўляе прыродны свет Ціхага акіяна вакол вострава. Тут сустракаюцца акулы, дэльфіны, скаты-матылькі і г. д.