Сан-Луіс (Мараньян)
| Муніцыпалітэт | |||||
| Сан-Луіс | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| парт.: São Luís | |||||
|
|||||
| 02°31′48″ пд. ш. 44°18′10″ з. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Штат | Мараньян | ||||
| Мэр |
Тадэу Паласіу (ДПП) |
||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1612 | ||||
| Плошча | 827,141 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 4 м | ||||
| Тып клімату | трапічны | ||||
| Часавы пояс | UTC-3, летам UTC-2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 957515 чалавек (2007) | ||||
| Шчыльнасць | 1157,6 чал./км² | ||||
| Этнахаронім | ludovicense, são-luisense | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 98 | ||||
| Паштовы індэкс | 65000-000 | ||||
|
|
|||||
| saoluis.ma.gov.br | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Сан-Луіс (парт.: São Luís) — горад і муніцыпалітэт у Бразіліі, сталіца штата Мараньян. Складовая частка мезарэгіёна Поўнач штата Мараньян. Знаходзіцца ў складзе буйной гарадской агламерацыі Агламерацыя Гранды-Сан-Луіс. Уваходзіць у эканоміка-статыстычны мікрарэгіён Гарадская агламерацыя Сан-Луіс. Насельніцтва складае 957515 чалавек на 2007 год. Займае плошчу 827,141 км². Шчыльнасць насельніцтва — 1.157,6 чал./км².
Горад належаў французам, галандцам і партугальцам. Ён пачаў будавацца ў XVII стагоддзі і хутка развіваўся дзякуючы плантацыям цукровага трыснягу і бавоўны.
У сувязі з падзеннем попыту на дадзеныя культуры ў XIX—XX стст. горад захаваў свой гістарычны цэнтр у першапачатковым выглядзе. Жыццё быццам спынілася паміж XVIII і XIX ст.: у цэнтры няма аўтамабільнага руху, палацы ў стылі французскага ракако змяняюцца традыцыйнымі бразільскімі дамамі, упрыгожанымі блакітнай керамічнай кафляй. Неакласічны Ільвіны палац быў пабудаваны па ўказе заснавальніка горада — француза Даніэля дэ ла Туша ў 1776 г. Цікавым з’яўляецца таксама будынак тэатра, сваёй архітэктурай ён нагадвае класічныя італьянскія оперы XVIII стагоддзя. У горадзе захаваўся апошні ў Бразіліі слуп ганьбы.
Сан-Луіс захаваў чароўнасць каланіяльнага горада іберыйскага тыпу. Яго гістарычны цэнтр з’яўляецца аб’ектам са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сан-Луіс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 155. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сан-Луіс (Мараньян)
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 821 рус. • англ. • фр. |