Сан-Марка (Фларэнцыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сан Марка
італ.: San Marco
Фасад царквы Сан Марка
Фасад царквы Сан Марка
43°46′40″ пн. ш. 11°15′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Горад Фларэнцыя
Архітэктар Мікелоца дзі Барталамеа[1]
Першае згадванне XIII стагоддзе
Дата заснавання 1869[2]
Сайт polomusealetoscana.beniculturali.it/…
polomusealetoscana.beniculturali.it/…
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сан Ма́рка (італ.: San Marco) — агульная назва комплексу, які складаецца з царквы Святога Марка (італ.: Basilica di San Marco) і жаночага манастыра, у наш час ператворанага ў музей (італ.: Museo Nazionale di San Marco). Размешчаны на плошчы Святога Марка (італ.: Piazza di San Marco) у Фларэнцыі.

Музей[правіць | правіць зыходнік]

Настаяцелем Сан Марка ў 1491—1498 гадах быў вядомы дамініканскі святар Джыралама Саванарола. Захавалася і даступная для наведвання келля, у якой ён жыў, а таксама яго партрэт, выкананы яго прыхільнікам Фра Барталамеа.

Манастыр Сан Марка ўтрымлівае вялікую колькасць прац, галоўным чынам, фрэсак, італьянскіх мастакоў эпохі Ранняга Адраджэння, у тым ліку, Фра Беата Анджэліка, Беноца Гацолі, Даменіка Гірландаё, Фра Барталамеа, Алесіа Бальдавінеці і шматлікіх іншых. Асабліва варта адзначыць працы Фра Беата Анджэліка: «Дабравешчанне», «Распяцце», «Страшны суд» і алтарны абраз «Мадонна са святымі».

Унутры манастыра захаваўся ўнікальны твор архітэктуры фларэнційскага Рэнесансу — аркада Сан Антоніа, створаная Мікелоца дзі Барталамеа. Музей Сан Марка знакаміты таксама вялікай калекцыяй рукапісаў, якія захоўваюцца ў бібліятэцы, пабудаванай гэтым жа архітэктарам.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]