Сан-Сальвадор (горад)
| Горад | |||||
| Сан-Сальвадор | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| San Salvador | |||||
|
|||||
| 13°41′ пн. ш. 89°11′ з. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Кіраўнік | Mario Edgardo Durán Gavidia[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1 красавіка 1525 | ||||
| Першая згадка | 1525 | ||||
| Плошча | 610 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 670 м | ||||
| Часавы пояс | UTC-6 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 540 898 чалавек (2009) | ||||
| Афіцыйная мова | іспанская | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 01101[1] | ||||
|
|
|||||
| amss.gob.sv | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Сан-Сальвадо́р[2] (ісп.: San Salvador, мянушка: San Sivar) — сталіца Сальвадора, знаходзіцца ў цэнтральнай частцы краіны, каля вулкана Сан-Сальвадор, за 35 км ад узбярэжжа Ціхага акіяна, у даліне ракі Амакас. Колькасць насельніцтва складае каля 570 тысяч чалавек, а разам з прыгарадамі 2,1 мільёнаў чалавек.
Горад быў заснаваны ў 1525 годзе на месцы захопленай іспанцамі індзейскай сталіцы Кускатлана, але да нашых дзён не засталося нічога, што нагадвала б каланіяльныя часы. Горад некалькі разоў руйнаваўся вывяржэннямі вулкана і землетрасеннямі (апошні раз у 1986 годзе). Пасля моцнага вывяржэння 1854 года сталіца была часова перанесеная ў Нуэва Сан-Сальвадор. Значныя руйнаванні адбыліся і ў 1934 годзе, а ў 1980-х гадах горад значна пацярпеў ад ваенных дзеянняў грамадзянскай вайны.
Праз Сан-Сальвадор праходзіць Панамерыканская аўтастрада. Таксама горад злучаны аўтамабільнай дарогай з марскім портам Ла Лібертад на ўзбярэжжы Ціхага акіяна, а з іншым портам Акаджутла, Сан Сальвадор злучаецца чыгункай. За 50 км на поўдзень ад горада знаходзіцца міжнародны аэрапорт.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.listasal.info/municipios/ss.shtml
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ 2007 Salvadoran census
- ↑ 2024 Salvadoran census
- ↑ https://os.dc.gov/sites/default/files/dc/sites/os/service_content/attachments/San%20Salvador%2C%20El%20Salvador%20Sister%20City%20Agreement%202018_0.pdf Праверана 17 лістапада 2022.
- ↑ https://www.quito.gob.ec/documents/RI/hermanamientos_quito2014.pdf
- ↑ https://portales.sre.gob.mx/coordinacionpolitica/images/stories/documentos_gobiernos/rai/nle/nl18.pdf
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сан-Сальвадор // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 159. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).