Сан-Сусі (Гаіці)
Выгляд
Сан-Сусі (Sans-Souci, што значыць «без клопатаў») — паўразбураны палац гаіцянскага караля Анры Крыстофа, размешчаны ў мястэчку Міло, у 13 км ад Кап-Аіцьен.
Палац быў збудаваны ў 1810-13 гг. непадалёк ад грандыёзнай крэпасці Лафер'ер. У 1820 г. у Сан-Сусі Анры Крыстоф скончыў жыццё самагубствам выстралам сярэбранай кулі, а яго сын і спадчыннік Жак-Віктор Анры быў заколаты штыкамі паўстанцаў.
Мясцовыя жыхары адносяцца да палаца, разбуранаму землетрасеннем 1842 года, з забабоннай прадузятасцю, лічачы яго праклятым.
У 1982 годзе ЮНЕСКА прызнала яго, нароўні з іншымі помнікамі Нацыянальнага парку Гаіці, здабыткам усяго чалавецтва.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сан-Сусі