Сан (прыток Меконга)
Выгляд
| Сан | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Басейн | 17 000 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 14°21′56″ пн. ш. 107°52′46″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Меконг |
| • Каардынаты | 13°32′10″ пн. ш. 105°57′54″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Меконг → Паўднёва-Кітайскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Сан[1] (у В’етнаме Крангпока) — рака ў В’етнаме (правінцыі Кантум і Зялай) і Камбоджы (правінцыі Ратанакіры і Стынгтраенг). Левы прыток Меконга. Плошча басейна — 17 000 км², з іх 11 000 км² — у В’етнаме. Сан бярэ пачатак у В’етнаме ад зліцця рэк Псі (в’етн.: Pxi) і Дакпока (в’етн.: Đak Pô Kô) у правінцыі Кантум, што на поўдзень ад горада Дакто, і цячэ на поўдзень і паўднёвы захад да мяжы з Камбоджай. На рацэ ўзведзена 5 плацін, якія ўтвараюць шырокія вадасховішчы.
На тэрыторыі В’етнама Сан прымае тры буйныя прытокі — раку Бла, раку Грай і раку Шатхай.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — карта Камбоджы