Сапоцкінскі біялагічны заказнік
Сапоцкінскі біялагічны заказнік | |
---|---|
Размяшчэнне | Беларусь, Гродзенскі раён |
Плошча | 12600 га |
Дата заснавання | 1978 |
Сапоцкінскі — былы біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Гродзенскім раёне.
Створаны ў 1978 годзе для аховы прыродных запасаў лекавых раслін, ландшафтных і фларыстычных комплексаў з рэдкімі і знікаючымі відамі. Плошча — 12 600 га (2006).[1]
З 2007 года ўвайшоў у склад біясфернага рэзервата Гродзенская пушча і цяпер не існуе.[2]
Флора
[правіць | правіць зыходнік]Лясы — ельнікі, бярэзнікі, чорнаальшаннікі. З лекавых раслін сустракаюцца мучаннік (Arctostaphylos uva-ursi), брусніцы (Vaccinium vitis-idaea), ядловец (Juniperus), ландыш (Convallaria majalis). У Чырвоную кнігу ўключаны купальнік горны (Arnica montana), сон лугавы (Pulsatilla pratensis), мнаганожка звычайная (Polypodium vulgare), казялец едкі (Ranunculus acris), брыум Клінгрэфа (Bryum klinggraeffii) і іншыя[1].
Фаўна
[правіць | правіць зыходнік]Сустракаюцца наступныя жывёлы: барсук (Meles meles), бусел чорны (Ciconia nigra), махаон (Papilio machaon) і іншыя.[1]
Зноскі
- ↑ а б в Туристская энциклопедия Беларуси. Мн. Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648с.
- ↑ В районе Августовского канала создаётся «Гродненская пуща» Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лабанок П. І. Сапоцніцкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 172. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сустрэча з касулямі ў заказніку. Відэа(недаступная спасылка)