Сапоцкінскі лямус
Выгляд
Славутасць | |
Сапоцкінскі лямус | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Стан | не збярогся |
Сапоцкінскі лямус — гаспадарчае збудаванне, якое існавала ў XVIII—XIX стагоддзях у сядзібе непадалёку ад г. п. Сапоцкіна (Гродзенскі раён).
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Драўлянае квадратнае ў плане 3-яруснае гаспадарчае збудаванне, 1-ы і 2-і ярусы мелі аднолькавыя памеры ў плане, аформлены па перыметры галерэяй (у 1-м ярусе на масіўных мураваных, у 2-м — на драўляных слупах, з балюстрадай). 2-і ярус завяршаў гонтавы 4-схільны ўсечаны дах, над ім знаходзіўся 3-і ярус меншых памераў, накрыты гонтавым шатром з металічным флюгерам-флажком. Сцены былі прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, уваходы ў памяшканні мелі галерэі, паверхі злучаліся вонкавай лесвіцай.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сапоцкінскі лямус // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.