Перайсці да зместу

Сапраўдны боль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сапраўдны больM:
англ.: A Real Pain[1]
Жанр камедыйная драма[d][6]
Рэжысёр
Прадзюсары
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кінакампанія Topic Studios[d]
Працягласць 90 хв.[7]
Краіны
Мова англійская
Год 20 студзеня 2024[1], 19 верасня 2024[2], 1 лістапада 2024[1], 8 лістапада 2024[1], 16 студзеня 2025[3][4] і 27 лютага 2025[5]
IMDb ID 21823606
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Сапраўдны боль» (англ.: A Real Pain) — амерыканскі мастацкі фільм, зрэжысіраваны Джэсі Айзенбергам. Галоўныя ролі ў ім адыгралі сам Айзенберг і Кіран Калкін. Прэм’ера карціны адбылася ў студзені 2024 года на 40-м кінафестывалі «Сандэнс».

«Сапраўдны боль» увайшоў у дзясятку найлепшых фільмаў 2024 года па версіі Нацыянальнага савета кінакрытыкаў і Амерыканскага інстытута кінамастацтва[8]. Фільм атрымаў розныя ўзнагароды, у тым ліку чатыры намінацыі на 82-й цырымоніі ўручэння прэміі «Залаты глобус» (Калкін атрымаў узнагароду за найлепшую мужчынскую ролю другога плана) і дзве намінацыі на 78-й цырымоніі ўручэння кінапрэміі BAFTA.

Стрыечныя браты Дэвід і Бэнджы выпраўляюцца ў гістарычны тур па габрэйскім месцам Польшчы, каб ушанаваць памяць сваёй нядаўна памершай бабулі. Разам з невялічкай групай людзей з самым розным бэкграўндам браты вандруюць па Польшчы, каб даведацца больш пра карані сваёй вялікай сям’і і ў выніку акунаюцца ў гісторыю Халакоста.

  1. а б в г Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 28 кастрычніка 2024.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
  3. film-dienst — 1947. — ISSN 0720-0781 Праверана 22 лістапада 2024.
  4. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 22 лістапада 2024.
  5. Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartásaNMHH. Праверана 18 студзеня 2025.
  6. а б в г д е ё ж з і к л м Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 4 сакавіка 2025.
  7. https://festival.sundance.org/program/film/656a0138fac9f4af54c04069
  8. Davis, Clayton. AFI Awards: Anora, Emilia Pérez and Wicked Among 10 Best Films, Top TV Shows Include The Penguin and Shogun (5 снежня 2024). Праверана 5 снежня 2024.