Саракамышская катлавіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Саракамышская катлавіна, Сарыкамышская ўпадзіна — упадзіна на поўначы Туркменістана, з'яўляецца паўночнай мяжой пустыні Каракумы.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ўпадзіны каля 150 км, шырыня каля 90 км. Абсалютная вышыня адносна ўзроўню сусветнага акіяна - мінус 38 метраў. Уяўляе сабой плоскую чару авальнай формы, пакрытую саланчакамі і перавеяннымі пяскамі. У цэнтральнай частцы размяшчаецца Сарыкамышскае возера. У напрамку на поўдзень ад катлавіны знаходзіцца самая глыбокая ў Туркменістане бяссцёкавая ўпадзіна Акчакая.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).