Сарамлівасць кроны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Dryobalanops aromatica ў Інстытуце лесу Малайзіі  (англ.)

Сарамлівасць кро́ны (англ.: Crown shyness) — феномен, які назіраецца ў некаторых відаў дрэў, калі кроны поўнасцю развітых дрэў не стыкаюцца, фарміруючы полаг лесу з каналамі-прабеламі. Іншыя назвы — «разамкнутасць полагу», «сарамлівасць полагу», ці «міжкронавая прастора». Назіраецца ў дрэў аднаго віду, аднак зафіксаваны выпадкі між дрэвамі розных відаў[1][2][3][4][5][6].

Навукоўцы не прыйшлі да адзінага меркавання аб дакладных прычынах «сарамлівасцi», хоць у навуковай літаратуры гэты феномен абмяркоўваецца з 1920-х гадоў[7].

Па адной з версій, высокія тонкія дрэвы ў час моцных вятроў пашкоджваюцца і, каб пазбегнуць сутыкненняў адно з адным, рэагуюць «сарамлівасцю кроны». Эксперыменты выявілі, што дрэвы паступова запаўняюць прабелы між кронамі, калі іх штучна абмежаваць ад сутыкнення з прычыны дзеянні ветру[8].

Аднак малайзійскі навуковец Фрэнсіс Ын, які даследаваў Dryobalanops aromatica ў 1977 годзе, не знайшоў на гэтым дрэве доказаў пашкоджанняў ад трэння і выказаў здагадку, што зверху зоны росту адчувальныя да ўзроўню асветленасці і спыняюць рост пры збліжэнні з іншымі раслінамі[9][5].

Іншае тлумачэнне складаецца ў тым, што «сарамлівасць кроны» перашкаджае распаўсюджванню насякомых-мінёраў[10].

Зноскі

  1. Shorea resinosa : Another jigsaw puzzle in the sky (англ.). Forest Research Institute Malaysia (25 красавіка 2014). Праверана 24 верасня 2015.
  2. An empirical model of crown shyness for lodgepole pine (Pinus contorta var. latifolia (Engl.) Critch.) in British Columbia // Forest Ecology and Management. — 2008. — Vol. 257. — P. 321—331. — DOI:10.1016/j.foreco.2008.09.005
  3. Thomas P., Packham J. Ecology of Woodlands and Forests: Description, Dynamics and Diversity. — 26 July 2007. — P. 12. — ISBN 978-0-521-83452-0.
  4. Putz F. E., Parker G. G. and Archibald R. M. Mechanical Abrasion and Intercrown Spacing // American Midland Naturalist. — 1984. — Vol. 112. — P. 24—28. — DOI:10.2307/2425452
  5. а б Rebertus A. J. Crown Shyness in a Tropical Cloud Forest Crown shyness in a tropical cloud forest // Biotropica. — 1988. — Vol. 20. — P. 338—339. — ISSN 0006-3606.(недаступная спасылка)
  6. Plant Succession on Pago and Witori Volcanoes, New Britain // Pacific Science. — 1973. — Vol. 27. — P. 60—268. — ISSN 0030-8870.
  7. TASS III: Simulating the management, growth and yield of complex stands
  8. Lieffers V. Crown shyness in maturing boreal forest stands // SFM Network Research Note Series. — Vol. 36. — ISSN 1715-0981.
  9. Ng F.S.P. Shyness in trees // Nature Malaysiana. — 1997. — Vol. 2. — P. 34—37.
  10. Tropical Rain Forest. Woodland Park Zoo.