Перайсці да зместу

Сара Кейн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сара Кейн
англ.: Sarah Kane
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 лютага 1971(1971-02-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лютага 1999(1999-02-20)[4][1][…] (28 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, пісьменніца, аўтар
Гады творчасці з 1995
Мова твораў англійская
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сара Кейн (англ.: Sarah Kane; 3 лютага 1971(1971-02-03)[1][2][…], Брэнтвуд (Англія), Эсэкс[3]20 лютага 1999(1999-02-20)[4][1][…], бора Ламбет, графства Вялікі Лондан[5]) — англійскі драматург.

Нарадзілася ў 1971 годзе.

Асноўная тэматыка яе твораў — любоў, смерць, сэкс, гвалт і вар’яцтва. Яе першая п’еса «Падарваныя» (Blasted, 1995) з апісаннем анальнага згвалтавання, канібалізму і іншых праяваў чалавечай жорсткасці зрабілася найвялікшым тэатральным скандалам з часоў сцэны забівання дзіцяці камянямі ў п’есе Эдварда Бонда. Тэатральныя крытыкі накінуліся на маладога драматурга, назваўшы яе п’есу «агіднай», а прагляд пастаноўкі — «акунаннем галавы ў памыйнае вядро». Але «Падарваныя» атрымалі добрыя водгукі ад англійскіх драматургаў Марціна Крымпа, Гаральда Пінтэра (у далейшым яе сябра) і Кэрыл Чэрчыль.

20 лютага 1999 году Сара Кейн павесілася ў псіхіятрычнай клініцы, пакутуючы на маніякальна-дэпрэсіўны сіндром.

  1. а б в г Sarah Kane // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Sarah Marie Kane // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  4. а б Sarah Kane // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. а б Hospital staff 'left suicidal author alone' / T. GallagherLondon: Times Media, The Amalgamated Press, 1999. — Iss. 66627. — P. 10. — ed. size: 440581 — ISSN 0140-0460; 0956-1382; 1363-7746