Сара Чылдрэс Полк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сара Чылдрэс Полк
Sarah Childress Polk
Сара Чылдрэс Полк
Першая лэдзі ЗША
4 сакавіка 1845 — 4 сакавіка 1849
Папярэднік: Джулія Тайлер
Пераемнік: Маргарэт Тэйлар
 
Партыя:
Дзейнасць: палітык
Член у:
Веравызнанне: Прэсвітарыянства
Нараджэнне: 4 верасня 1803(1803-09-04)[1][2][…]
Смерць: 14 жніўня 1891(1891-08-14)[1][2][…] (87 гадоў)
Пахаванне:
Муж: Джэймс Нокс Полк
 
Аўтограф: Sarah Polk Signature.svg

Сара Чылдрэс Полк (англ.: Sarah Childress Polk; 4 верасня 1803 — 14 жніўня 1891) — жонка 11-га прэзідэнта ЗША Джэймса Полка і Першая лэдзі ЗША з 4 сакавіка 1845 па 3 сакавіка 1849 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сара, трэцяя з шасцярых дзяцей, нарадзілася ў 1803 годзе ў сям’і купца і плантатара Джоэля Чылдрэса і Элізабет Уітсіт-Чылдрэс. Была добра адукаванай для свайго часу, наведвала эксклюзіўную Мараўскую жаночую акадэмію ў Сейлеме, Паўночная Караліна. Таксама, Сара вучылася ў каледжы Сейлема ва Уінстан-Сейлеме, Паўночная Караліна, які быў адной з нямногіх навучальных устаноў для атрымання вышэйшай адукацыі, даступнай жанчынам у пачатку XIX стагоддзя.

Упершыню Сара пазнаёмілася з Джэймсам Полкам у 1815 годзе. Праз некалькі год у іх завязаліся рамантычныя адносіны. 1 студзеня 1824 Сара Чылдрэс выйшла замуж за Джэймса Полка. Цырымонія шлюбу адбылася ў доме на плантацыі бацькоў нявесты. Полк, які не меў дзяцей, выхоўваў свайго пляменніка, Маршала Тэйта Полка (1831—1884). Пасля смерці мужа Сара прыняла апякунства над асірацелай пляменніцай, Сарай Полк Джэтан (1847—1927).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Sarah Polk // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Sarah Childress Polk // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Sarah Childress // The Peerage — 717826 экз. Праверана 9 кастрычніка 2017.