Сарбона
Славутасць | |
Сарбона | |
---|---|
![]() | |
48°50′55″ пн. ш. 2°20′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 1257 |
Сайт | sorbonne.fr (фр.) (англ.) (італ.) |
![]() |
Сарбо́на (фр.: Sorbonne) — архітэктурна-гістарычны помнік, цэнтр Парыжскага ўніверсітэта ў Лацінскім квартале Парыжа. Уласнасць горада.
Назва Сарбона ад імя багаслова Рабера дэ Сарбон, духоўніка караля Людовіка IX Святога, які заснаваў тут у XIII стагоддзі багаслоўскі калеж — Калеж Сарбона, які пазней увайшоў у Парыжскі ўніверсітэт. Назва па сумежнасці была перанесена на сам універсітэт і замацаваўся за ім да сённяшняга дня.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя Сарбоны пачынаецца з Парыжскага ўніверсітэта, які быў утвораны ў 1215 годзе аб’яднаннем некалькіх царкоўных школ. У 1257 годзе тэолаг Рабер дэ Сарбон, духоўнік караля Людвіка IX Святога, заснаваў у Парыжы багаслоўскі каледж для дзяцей з бедных сем’яў, а таксама інтэрнат для выкладчыкаў і студэнтаў. У 1554 годзе каледж атрымаў назву Сарбона, паступова адбылося яго аб’яднанне з тэалагічным факультэтам Парыжскага ўніверсітэта. У XVII ст. назва Сарбона пашырылася на ўвесь універсітэт. У 1972 годзе ўніверсітэт быў рэарганізаваны ў шэраг ВНУ, якія традыцыйна называюць Сарбона. Цяпер так называюцца ўніверсітэты і іншыя ўстановы, што знаходзяцца ў цэнтры Лацінскага квартала Парыжа, паміж Пантэонам і плошчай Сен-Мішэль.
Рэканструкцыя, праведзеная ў 1885—1901 гадах пад кіраўніцтвам архітэктара П. Ненота, надала Сарбоне сучасны выгляд. Ад ансамбля будынкаў, узведзеных кардыналам Арманам Рышэльё паводле плана архітэктара Ж. Лемерсье, захавалася толькі капліца.
На працягу стагоддзяў Сарбона была цэнтрам філасофскай, рэлігійнай і палітычнай думкі. Яе ўзначальвалі ў розны час Л. Кондэ, А. Рышэльё, Дж. Мазарыні. Універсітэты Сарбоны аўтарытэтны ва ўсім свеце.
Прафесары, выкладчыкі
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Анарэ дэ Бальзак
- Бенедыкт XVI, Папа Рымскі
- Жан-Люк Гадар
- Ігнацій дэ Лаёла
- Жан Кальвін
- Раймон Кено
- Крыстыян Комбаз
- П’ер дэ Кубертэн
- Марыя Кюры
- П’ер Кюры
- Густаў Лебон
- Пол Пот
- Ібрагім Ругова
- Жан-Поль Сартр
- Марына Цвятаева
- Эразм Ратэрдамскі
Вучыліся
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ base Mérimée — ministère de la Culture, 1978.
- ↑ а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Крайко Э. Сарбона // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сарбона
- Афіцыйны сайт (фр.)
- Бакалаўрам у Сарбоне ўпершыню стала студэнтка з Гомельшчыны // Мая зарплата. 2009. 14 ліпеня. Архівавана 1 студзеня 2011.