Сарокі (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сарокі
Каардынаты: 55°07′51,70″ пн. ш. 27°21′08,40″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Даўжыня 0,54 км
Шырыня 0,24 км
Плошча 0,1 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,35 км
Плошча вадазбору 2,5 км²
Сарокі (Беларусь)
Сарокі
Сарокі
Сарокі (Віцебская вобласць)
Сарокі
Сарокі

Сароківозера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ла́сіца, прыкладна за 9 км у напрамку на ўсход ад гарадскога пасёлка Варапаева, за 0,2 км ад вёскі Сарокі.

Плошча паверхні 0,1 км². Даўжыня возера 0,54 км, найбольшая шырыня 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 1,35 км. Плошча вадазбору 2,5 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 6 м. Берагавая лінія слаба звілістая. Усходнія і паўднёвыя берагі зліваюцца са схіламі катлавіны возера. У паўночнай частцы возера пойма шырынёй 10—30 м.
Возера бяссцёкавае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз.(руск.)