Сарпедон Малодшы
Выгляд
Сарпедон (стар.-грэч.: Σαρπηδών) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі[1]. Паводле Гамера, сын Зеўса і Лаадаміі, дачкі Белерафонта[2]. Або сын Евандра і Дэідаміі[3], унук Сарпедона Старэйшага.
Удзельнічаў у гульнях у Троі над кенатафам Парыса, у змаганнях у бегу[4]. Удзельнік Траянскай вайны. У «Іліядзе» забіў 2 грэкаў, паводле Гігіна, усяго забіў 2 воінаў[5]. Забіў Тлеполема і Антыфа[6]. Забіты Патроклам.[7].
У Кілікіі было свяцілішча і аракул Артэміды Сарпедонскай[8]. Паводле епіскапа Васіля з Селеўкіі, Сарпедон у пошуках зніклай сястры заходзіць у Кілікію[9].
Зноскі
- ↑ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.410, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.242; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 1, 1
- ↑ Гамер. Іліяда VI 197
- ↑ Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 79, 3
- ↑ Гігін. Міфы 273
- ↑ Гігін. Міфы 115
- ↑ Гігін. Міфы 113
- ↑ Гамер. Іліяда XVI 485; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э III 35; IV 6
- ↑ Страбон. Геаграфія XIV 5, 19 (стар.676)
- ↑ Гиндин Л. А., Цымбурский В. Л. Гомер и история Восточного Средиземноморья. М., 1996. С.262