Сартлан
| Сартлан | |
|---|---|
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 110[1] м |
| Даўжыня | 21 км |
| Шырыня | 15 км |
| Плошча | 238 км² |
| Аб’ём | 0,7 км³ |
| Найбольшая глыбіня | 6 м |
| Сярэдняя глыбіня | каля 3 м |
| Гідралогія | |
| Тып мінералізацыі | саланаватае |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 2020 км² |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Новасібірская вобласць |
| Ідэнтыфікатары | |
| ДВР | 13020000511115200011628 |
Сартла́н (руск.: Сартлан)[2] — бяссцёкавае саланаватае возера ў Барабінскай нізіне на тэрыторыі Новасібірскай вобласці Расіі.
Плошча паверхні возера 238[3][2] км². Плошча вадазбору 2020[3] км². Даўжыня возера 21 км, найбольшая шырыня 15 км. Найбольшая глыбіня 6[1] м, сярэдняя — каля 3[1] м. Аб’ём вады 0,7[1] км³. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Ложа сподкападобнае. Берагі нізкія, пакатыя. Жыўленне пераважна снегавое. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 1,7[1] м. У возера ўпадаюць рака Карапуз і некалькі невялікіх рэк, у перыяд высокага ўзроўню вады выцякае рака Сарайка. Замярзае Сартлан у канцы кастрычніка — першай палове лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — маі.
У возеры водзяцца карась, акунь, сазан, пелядзь, плотка, язь, шчупак, ялец і іншыя віды рыб[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Сартлан // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
- ↑ а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 311. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ а б Озеро Сартлан // Государственный водный реестр РФ (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 311. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 312. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
