Сары Эсая
| Сары Эсая | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| фінск.: Sari Essayah | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Päivi Räsänen[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
21 лютага 1967[1][2][…] (59 гадоў) |
||||||
| Імя пры нараджэнні | фінск.: Sari Miriam Essayah | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | пяцідзясятніцтва[3] | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Сары Мірыям Эсая (фінск.: Sari Miriam Essayah, нар. 21 лютага 1967, Хаўківуоры, Паўднёвае Сава, Фінляндыя) – фінская хадока, палітык, дэпутат Еўрапейскага парламента (2009–2014) і дэпутат Эдускунты (2003–2007, з 2015). З’яўляецца прэзідэнтам партыі фінскіх хрысціянскіх дэмакратаў.
Падчас спартыўнай кар’еры выступала з большага на дыстанцыях 5000 і 10000 метраў. У 10000 метрах выйграла чэмпіянат свету 1993 года і чэмпіянат Еўропы 1994 года. Усталявала сем нацыянальных рэкордаў, на 2021 год, усе яны былі не пабітыя.
У 2016 годзе Эсая стала членам Міжнароднага алімпійскага камітэта, да гэтага была членам Камітэта па этыцы Фінскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі з 2014 года[4].
Ранняе жыццё і адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Яе бацька з Марока. Эсая мае ступень магістра ў галіне дзелавога адміністравання і бухгалтарскага ўліку Васкага ўніверсітэта.
Палітычная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пасля сыходу са спорту Эсая стала палітыкіняй і прадстаўляла хрысціянскіх дэмакратаў у парламенце Фінляндыі ў перыяд 2003—2007 гадоў. У 2007 годзе не была пераабрана на пасаду дэпутата. Займала пасаду сакратара партыі хрысціянскіх дэмакратаў з 2007 па 2009 год. Эсая была абрана ў Еўрапейскі парламент у 2009 годзе, але не змагла пераабрацца ў 2014 годзе. Параза пакінула фінскіх хрысціянскіх дэмакратаў без еўрадэпутатаў на выбарах 2014 года[5]. У лістападзе 2011 года ўзяла шэфства над Мікалаем Дзядком, беларускім актывістам і палітвязнем[6][7].
Эсая была кандыдаткаю на прэзідэнцкіх выбарах у Фінляндыі 2012 года, але заняла апошняе месца, атрымаў 2,47 % галасоў.
На парламенцкіх выбарах 2015 года Эсая была абрана прадстаўляць наваствораную выбарчую акругу Савонія і Карэлія[8]. Пазней яна была абрана віцэ-спікерам парламенцкай групы хрысціянскіх дэмакратаў. У жніўні 2015 год была абрана старшынёй сваёй партыі пасля таго, як яе папярэдніца Пяйві Расянен сышла з гэтай пасады[9]. Эсая была пераабрана ў Эдускунту на выбарах 2019 года, таксама была пераабрана на трэці тэрмін старшынёй партыі на з’ездзе хрысціянскіх дэмакратаў у жніўні таго ж года.
Іншыя віды дзейнасці
[правіць | правіць зыходнік]- Член Кансультатыўнага савета Фінскага інстытута міжнародных адносін (з 2019 года)[10]
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Спаборніцтва | Месца правядзення | Месца | Дысцыпліна | Вынік |
|---|---|---|---|---|---|
| Краіна | |||||
| 1987 | Чэмпіянат свету | Рым, Італія | 19 | 10 км | 47:30 |
| 1989 | Універсіяда | Дуйсбург, ФРГ | 3 | 5000 м | 21:34 |
| 1990 | Чэмпіянат Еўропы | Спліт, Югаславія | 5 | 10 км | 45:10 |
| 1991 | Кубак свету па спартыўнай хадзе | Сан-Хасэ, ЗША | 16 | 10 км | 46:20 |
| Універсіяда | Шэфілд, Англія | 1 | 10 км | 44:04 | |
| Чэмпіянат свету | Токіа, Японія | 3 | 10 км | 43:13 | |
| 1992 | Алімпійскія гульні | Барселона, Іспанія | 4 | 10 км | 45:08 |
| 1993 | Кубак свету па спартыўнай хадзе | Мантэрэй, Мексіка | 2 | 10 км | 45:18 |
| Чэмпіянат свету | Штутгарт, Германія | 1 | 10 км | 42:59 | |
| 1994 | Чэмпіянат Еўропы | Хельсінкі, Фінляндыя | 1 | 10 км | 42:37 |
| 1995 | Кубак свету па спартыўнай хадзе | Пекін, Кітай | 12 | 10 км | 44:21 |
| Чэмпіянат свету | Гётэбарг, Швецыя | 4 | 10 км | 42:20 | |
| 1996 | Алімпійскія гульні | Атланта, ЗША | 16 | 10 км | 45:02 |
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Finnish MP database — Эдускунта.
- ↑ Sari Essayah // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Konttinen J. Körtti, juutalainen, muslimi – HS selvitti kansanedustajien uskonnolliset vakaumukset — 2015. Праверана 5 жніўня 2025.
- ↑ Sari Essayah. Праверана 8 March 2021.
- ↑ Candidates, Yle site for EU elections 2014. May 26, 2014.
- ↑ Мікалай Дзядок: «Усіх не перасаджаеце!»
- ↑ Prisoner’s Godparenthood: Sari Essayah adopts Mikolai Dziadok (англ.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (23 лістапада 2011). Праверана 7 верасня 2021.
- ↑ Yle site for Parliamentary elections 2015. April 24, 2015.
- ↑ Sari Essayah kristillisdemokraattien puheenjohtajaksi(недаступная спасылка) (28 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2016. Праверана 14 верасня 2021.
- ↑ Advisory Council Архівавана 27 лютага 2020. Фінскі інстытут міжнародных адносін.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дэпутаты Эдускунты
- Дэпутаты Еўрапарламента
- Члены МАК
- Нарадзіліся 21 лютага
- Нарадзіліся ў 1967 годзе
- Нарадзіліся ў Фінляндыі
- Асобы
- Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года
- Кандыдаты ў прэзідэнты Фінляндыі
- Постаці Мікелі
- Лёгкаатлеты Фінляндыі
- Спартыўныя хадакі
- Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы
- Жанчыны-палітыкі Фінляндыі
- Дэпутаты Еўрапарламента ад Фінляндыі