Сарэдыі
Выгляд
Сарэ́дыі[1] (стар.-грэч.: σωρός — куча) — органы вегетатыўнага размнажэння некаторых высокаарганізаваных форм ліставатых і кусцістых лішайнікаў.
Утварэнні на паверхні лішайнікаў у выглядзе зярністай або падобнай на парашок масы. Маюць адну або некалькі клетак водарасці, абкружаныя гіфамі грыба. Лёгка разносяцца ветрам і ў спрыяльных умовах разрастаюцца ў новыя слаявіны.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Галубкоў У. У. Сарэдыі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 188. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Соре́дии // Т. 24А. Собаки — Струна. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 193. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Соре́дии // Краткий словарь ботанических терминов / Сост. М. В. Буланая и др.; Под ред. А. Г. Еленевского. — Саратов: Изд-во Сарат. пед. ин-та, 1993. — С. 123. — 151 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-87077-064-5. (руск.)
- Соредии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.