Саскачэванскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саскачэванскі ўніверсітэт
англ.: University of Saskatchewan
Арыгінальная назва англ.: University of Saskatchewan
Заснаваны 1907
Размяшчэнне Саскатун, Саскачэван, Канада
Сайт usask.ca

Саскачэванскі ўніверсітэт (англ.: University of Saskatchewan) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Саскатун у правінцыі Саскачэван, Канада.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Саскачэванскі ўніверсітэт — гэта буйнейшая навучальная ўстанова ў канадскай правінцыі Саскачэван. Ён з’яўляецца адным з вядучых даследчых універсітэтаў Канады. Вучэльня пачала сваю дзейнасць як сельскагаспадарчы каледж у 1907 годзе. Галоўны ўніверсітэцкі кампус размешчаны на 981 га, яшчэ 200 га адведзены для навукова-даследчага парку. Універсітэт прапануе больш за 200 акадэмічных праграм.

Каледжы і школы[правіць | правіць зыходнік]

  • Сельскай гаспадаркі і біярэсурсаў
  • Мастацтваў і навук
  • Стаматалогіі
  • Адукацыі
  • Бізнесу
  • Інжынерыі
  • Навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця
  • Магістратуры і аспірантуры
  • Кінезіялогіі
  • Правазнаўства
  • Бібліятэказнаўства
  • Медыцыны
  • Сястрынскай справы
  • Фармацыі і харчавання
  • Рэабілітацыі
  • Грамадскага здароўя
  • Дзяржаўнай палітыкі
  • Ветэрынарнай медыцыны

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]