Саскія Эскен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саскія Эскен
ням.: Saskia Esken
Сцяг Сустаршыня СДПГ
з 6 снежня 2019
Папярэднік Малу Драер (в. а.)
Другі сустаршыня Норберт Вальтэр-Бор’янс
Ларс Клінгбейль

Нараджэнне 28 жніўня 1961(1961-08-28)[1] (62 гады)
Муж Роланд Эскен[d][2][3]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, спецыяліст у галіне інфарматыкі
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт saskiaesken.de (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Саскія Эскен (ням.: Saskia Esken), прозвішча пры нараджэнні Хофер (ням.: Hofer; нар. 28 жніўня 1961, Штутгарт) — нямецкі палітык, сустаршыня СДПГ (з 2019 года).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Праграміст з Бадэн-Вюртэмберга, член СДПГ з 1990 года, належыць да левага крыла сацыял-дэмакратаў[6].

Пачынала палітычную кар’еру з муніцыпальнага ўзроўню — з’яўляючыся замужняй жанчынай і маці трох дарослых дзяцей, прадстаўляла інтарэсы бацькоў у горадзе Кальв, з 2012 па 2014 гады займала пасаду намесніка кіраўніка зямельнага бацькоўскага савета Бадэн-Вюртэмберга. З 2013 па 2015 гады працавала намесніцай кіраўніка паўночна-заходняга аддзялення СДПГ. Дэпутат Бундэстага з 2013 года, у 2017 годзе ізноў прайшла ў парламент, хоць і займала ў партыйным спісе перадапошняе месца. У 2018 годзе ўваходзіла ў рабочую групу партыі на перамовах аб фармаванні кааліцыйнага ўрада[7].

6 снежня 2019 года атрымала 76 % галасоў дэлегатаў з’езда СДПГ у Берліне па выніках выбораў кіраўніцтва партыі і разам з Норбертам Вальтэр-Бор’янсам, якога падтрымалі 90 %, заняла пасаду сустаршыні СДПГ[8]. 11 снежня 2021 года на з'ездзе партыі была зноў абрана сустаршынёй партыі разам з Ларсам Клінгбейлам[9].

Зноскі

  1. Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
  2. Saskia Esken, SPD // bundestag.de — 1996. Праверана 8 мая 2015.
  3. +++ 20:22 Kühnert mit eher mauem Ergebnis zum Vize gewählt +++n-tv, 2019.
  4. https://www.bundestag.de/resource/blob/595008/f3c304d7859a5ee88df10f5cad21c401/Projektgruppenbesetzung-data.pdf Праверана 5 красавіка 2019.
  5. https://www.parlamentarische-linke.de/unsere-mitglieder/ Праверана 12 ліпеня 2019.
  6. Michael Schlieben. «Stellen Sie sich mal vor, es gäbe keine Sozialdemokratie mehr» (ням.). Zeit Online (18 лістапада 2019). Праверана 6 снежня 2019.
  7. Diese Kandidatin ist für viele in der SPD ein rotes Tuch (ням.). Der Tagesspiegel (29 лістапада 2019). Праверана 7 снежня 2019.
  8. Christoph Hickmann, Veit Medick und Christian Teevs. Auferstanden aus Routinen (ням.). Spiegel Online (6 снежня 2019). Праверана 6 снежня 2019.
  9. Німецькі соціал-демократи на з'їзді обрали нове керівництво партії (укр.). Deutsche Welle (11 снежня 2021). Праверана 23 сакавіка 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]