Сасноўка (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сасноўка
Характарыстыка
Даўжыня 39 км
Плошча басейна 201 км²
Басейн Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне за 3 км у на захад ад вёскі Склімін
 · Каардынаты 53°41′28,40″ пн. ш. 32°10′47″ у. д.HGЯO
Вусце Асцёр
 · Месцазнаходжанне на ўскраіне вёскі Хадунь
 · Вышыня 149[1] м
 · Каардынаты 53°45′36,50″ пн. ш. 31°59′35,40″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Клімавіцкі раён
Сасноўка (рака) (Магілёўская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Сасно́ўка — рака ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Асцёр (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 39 км, плошча вадазбору 201 км². Пачынаецца за 3 км у напрамку на захад ад вёскі Склімін, упадае ў Асцёр на ўскраіне вёскі Хадунь. Працякае па ўскраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна ракі трапецападобная, шырынёй 0,5—1,5 км. Пойма двухбаковая, месцамі чаргуецца па берагах. Шырыня поймы да 200 метраў. Рэчышча звілістае, шырынёй 5—10 м, на працягу 15 км каналізаванае. У вярхоўі рака перасыхае.

У Сасноўку ўпадаюць Рагожынка, канал Г-1 (справа), Сасновіца, Царкоўка (злева)[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]