Сас (герб)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Герб «Сас I»

Сас (польск.: Sas) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з сярэдзіны XV ст.. Гербам карысталіся каля 300 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Даніловічы, Скольскія, Сялецкія, Урускія, Шаптыцкія.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны варыянт герба мае ў блакітным полі залаты маладзік рагамі ўгару, над ім паміж дзвюма залатымі 6-канцовымі зоркамі сярэбраная страла ўгару; клейнод — над прылбіцай з каронай паўлінавыя пёры, прабітыя стралой. Існуюць варыянты герба з 3 зоркамі над маладзіком, клейнод — 3 страусавыя пёры; з чырвоным полем і стралой уніз, клейнод — на 6 чаплевых пёрах рука з мячом; і інш.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]