Саткінскі раён
| Саткінскі раён | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Уваходзіць у |
|
||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
|
|
|||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Саткінскі раён (руск.: Са́ткинский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Чалябінскай вобласці Расіі.
Афіцыйная назва адміністрацыйнага раёна: горад Сатка і Саткінскі раён.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Сатка (мае статус горада з тэрытарыяльным раёнам).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Чалябінскай вобласці. Яго каардынаты: 58° 40` — 59° 22` усходняй даўгаты і 54° 43` — 50° 20` паўночнай шыраты па Грынвічы. Працягласць — 60 км, у папярочніку 45 км. У паўночнай частцы раён мяжуе з Кусінскім муніцыпальным раёнам, ва ўсходняй частцы — са Златавустаўскай гарадской акругай, у паўднёвай частцы — з Катаў-Іванаўскім муніцыпальным раёнам Чалябінскай вобласці, на захадзе — муніцыпальным раёнам Дуванскі раён Рэспублікі Башкартастан.