Сатырыс Нініс
| | ||||||||||||||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
| Нарадзіўся |
3 красавіка 1990[1][2][…] (36 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||||||||
| Рост | 173 см | |||||||||||||||||||||||||||
| Вага | 70 кг | |||||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | флангавы паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Саты́рыс Ні́ніс (грэч. Σωτήρης Νίνης; нар. 3 красавіка 1990, Хімара, Албанія) — грэчаскі футбаліст, паўабаронца клуба «Кіфісія». Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Панатынаікос»
[правіць | правіць зыходнік]Нініс пачаў кар’еру ў футбольнай акадэміі «Панатынаікос». За некалькі гадоў, якія ён правёў там, паўабаронца стаў неад’емнай часткай моладзевага складу клуба. У выніку, 22 снежня 2006 года кіраўніцтва «Панатынаікоса» прапанавала Нінісу 5-гадовы кантракт. Аднак толькі праз два тыдні, 7 студзеня 2007 года, галоўны трэнер грэчаскага клуба Віктар Муньяс уключыў Сатырыса ў стартавы склад клуба на матч з «Эгалеа».
Сезон 2007—2008 гадоў быў азмрочаны траўмамі. У стартавым матчы супраць «Алімпіякоса» Нініс атрымаў траўму і выбыў на 3 месяцы. Ён вярнуўся ў строй у снежні. Рэшту сезону «Панатынаікос» праводзіў без яго. Гэтае рашэнне галоўнага трэнера клуба Жазэ Пезэйру падвергнулася рэзкай крытыцы з боку заўзятараў.
Сезон 2008—2009 гадоў для Сатырыса пачаўся добра. Новы галоўны трэнер клуба Хенк тэн Катэ паказаў сваю веру ў маладога іграка, выпускаючы яго ў кожным матчы ў перадсезонных матчах. 11 жніўня 2008 года Сатырыс быў абраны віцэ-капітанам клуба, разам з Дымітрысам Салпінгідысам і Жылберту Сілвам. 23 верасня 2008 года Нініс працягнуў кантракт з «Панатынаікосам» яшчэ на 4 гады.
«Парма»
[правіць | правіць зыходнік]Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Нініс афіцыйна вызываўся ў зборную Грэцыі трэнерам Ота Рэгагелем 16 мая 2008 года ў гульні супраць зборнай Кіпра 19 мая[4].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Панатынаікос»:
- Чэмпіён Грэцыі: 2010
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2010
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Sotiris Ninis // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ SOTIRIS NINIS // Argentine Soccer Database
- ↑ Президент «Пармы»: «Мы подписали одного из самых одаренных молодых футболистов Европы — Ниниса». sports.ru
- ↑ "Dream comes true as Greece select Ninis". UEFA.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на transfermarkt.co.uk
- Стытыстыка на National Football Teams
- Нарадзіліся 3 красавіка
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Албаніі
- Ігракі ФК Панатынаікос
- Ігракі ФК Парма
- Ігракі ФК Шарлеруа
- Ігракі ФК Мехелен
- Ігракі ФК Макабі Петах-Тыква
- Ігракі ФК Хапаэль Ашкелон
- Ігракі ФК Волас
- Ігракі ФК Кіфісія
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Грэцыі
- Ігракі зборнай Грэцыі па футболе
- Ігракі ФК ПАОК
- Ігракі ФК Гапаэль Ашкелон
- Ігракі ФК ПАС Яніна