Саудаўская Аравія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каралеўства Саудаўская Аравія
араб. المملكة العربية السعودية‎‎
Flag of Saudi Arabia.svg Герб Саудаўскай Аравіі
Сцяг Саудаўскай Аравіі Герб Саудаўскай Аравіі

Каардынаты: 24°32′00″ пн. ш. 44°39′00″ у. д. / 24.533333° пн. ш. 44.65° у. д. (G) (O) (Я)

Saudi Arabia (orthographic projection).svg
Дэвіз: «لا إله إلا الله، محمد رسول الله»
«Няма Бога акрамя Алаха, і Мухамад — Яго прарок»
Гімн: «السلام الملكي»
Заснавана 23 верасня 1932
Афіцыйная мова Арабская
Сталіца Эр-Рыяд
Найбуйнейшыя гарады Эр-Рыяд, Джыда
Форма кіравання абсалютная тэакратычная манархія
Кароль
Кронпрынц
Салман
Мукрын
Дзярж. рэлігія Іслам
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
13-я ў свеце
2.149.690 км²
0,7
Насельніцтва
• Ацэнка (2014)
Шчыльнасць

30.770.375 чал. (41-я)
12,3 чал./км²  (216-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва

$1,652 трлн  (14-ы)
$53.935  (11-ы)
ВУП (намінал)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва

$777,870 млрд  (19-ы)
$25.401  (31-ы)
ІРЧП (2013) 0,836 (вельмі высокі) (34-ы)
Валюта Саудаўскі рыял (ر.س/SR, SAR)
Інтэрнэт-дамены .sa, السعودية.
Код ISO SA
Тэлефонны код +966
Часавыя паясы +3

Сау́даўская Ара́вія (араб. المملكة العربية السعودية‎‎) — краіна ў Азіі на Аравійскім паўвостраве. Гранічыць з Іарданіяй на поўначы, Іракам, Катарам, Кувейтам і Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі на ўсходзе, Аманам і Еменам на поўначы. Абмываецца Персідскім залівам на паўночным усходзе і Чырвоным морам на захадзе.

Саудаўская Аравія з яе каласальнымі запасамі нафты — ключавая дзяржава Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты, у 1992—2009 займала першае месца ў свеце па здабычы і экспарце нафты. Экспарт нафты складае 95 % экспарту і 75 % даходаў краіны, дазваляючы падтрымліваць існаванне дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту.

Размешчаныя на тэрыторыі Саудаўскай Аравіі ісламскія рэлігійныя цэнтры Мекка і Медзіна робяць краіну адным з уплывовых ігракоў на сусветнай палітычнай арэне.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аравійскі паўвостраў з'яўляецца радзімай семіцкіх плямён. Ужо ў II-м тыс. да н.э. большасць паўвострава засялялі старажытна-арабскія плямёны. У I-м тыс. да н.э. тут складаліся першыя дзяржавы: Мінейскае, Сабейскае, Хім'ярыцкае царствы. У IV — VI стст. н.э. у Аравіі фарміравалася адзіная арабская народнасць адначасова з узвышэннем вобласці Хіджаз на захадзе Аравіі. У пачатку VII ст. ў Хіджазе ўзнікла новая рэлігія — іслам, які здолеў аб'яднаць арабскія плямёны. У выніку арабскіх заваяванняў створана вялікая дзяржава — Арабскі халіфат са сталіцай у Медыне. Каля 660 г. халіф Муавія I перанёс сталіцу халіфата з Медыны ў Дамаск, пасля чаго Аравія страціла становішча цэнтра дзяржавы. У пачатку XVI ст. туркі-асманы ўсталявалі кантроль над заходнімі раёнамі Аравіі — Хіджазам і часткай Асіра, а ў XIX ст. англічане падпарадкавалі паўднёвае і ўсходняе ўзбярэжжа. Але цэнтральныя вобласці захавалі сваю незалежнасць. У пачатку XVIII ст. у Недждзе, у аазісе Дэрыя, каля сучаснага Эр-Рыяда ўзнік эмірат на чале з дынастыяй Саўдыдаў, якую заснаваў Сауд (памёр у 1725 г.). Яго сын Мухамед ібн Сауд у 1745 г. падтрымаў рэлігійнага рэфарматара Мухамеда ібн Абд-аль Вахаба, заснавальніка рэлігійна-паллітычнага руху вахабізму. Пад сцягам вахабізму Саўдыды аб'ядналі Неджд і заваявалі большую частку Аравіі. У 18111818 гг. войскі правіцеля Егіпта Мухамеда Алі разграмілі дзяржаву вахабітаў. У 1842 г. Саўдыды аднавілі свій эмірат са сталіцай у Эр-Рыядзе (праіснаваў да 1891 г.). У 1902 г. адзін з Саўдыдаў Абд-аль-Азіз адваяваў Эр-Рыяд і абвясціў сябе правіцелем вахабіцкай дзяржавы пад імем Ібн Сауда (19021953 гг.). У 1906 г. ён усталяваў уладу над усім Недждам, заваяваў Эль-Хасу (1913 г.), Асір (1920 г.) і Хіджаз (1925 г.). У 1932 г. усе ўладанні Ібн Сауда абвешчаны каралеўствам Саудаўская Аравія. З 1938 г. амерыканская кампанія «Арамка» пачала тут здабычу нафты, прыбыткі ад якой сталі пасля 2-й сусветнай вайны асновай эканамічнага росквіту Саудаўскай Аравіі.

З 1964 г. пры Фейсале (19641975 гг.) пераважная ўвага аддвалася развіццю нафтавай прамысловасці, будаўніцтву інфаструктуры і г.д., усталяваны кантроль над здабычай нафты; пазіцыі Саудаўскай Аравіі ўзмацніліся ва ўсім мусульманскім свеце. Яе ўрад аказвае вялікую фінансавую дапамогу іншым мусульманскім краінам. Ірана-іракская вайна 1980 — 1980 гг. падштурхнула Саўдыдаў да пошуку і замацавання сувязей з княствамі Персідскага заліва. Яны сталі ініцыятарамі стварэння ў 1981 г. Савета супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскага заліва, які аказваў дапамогу Іраку ў вайне з Іранам. Падчас Кувейцкага крызісу 1990 — 1991 гг. Саудаўская Аравія выступіла супраць іракскай акупацыі Кувейта і далучылася да шматнацыянальнай кааліцыі супраць Ірака.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Саудаўская Аравія займае большую частку Аравійскага паўвострава. Паверхня ўяўляе пласкагор'е, якое ўздымаецца над Чырвоным морам лініяй гор да 3133 м у вышыню. Паміж гарамі і берагам Чырвонага мора цягнецца вузкая нізіна каля 70 км у шырыню. На ўсходзе горы паступова паніжаюцца ў бок Персідскага заліва, пакуль не пераходзіць у нізіну да 150 км у шырыню. Ва ўнутраных раёнах лававыя палі, масівы граніту, пясчаніку і вапняку ствараюць шматлікія плато і сталовыя ўзвышшы.

Большую частку паверхні займаюць пустыні Руб-эль-Халі, Дэхна, Вялікі Нефуд, Эль-Хаса, Джафура. Сталых паверхневых вадацёкаў няма. Ручаі і рэкі звычайна напаўняюцца пасля рэдкага дажджу. З гор яны імкліва сцякаюць у мора і хутка высыхаюць.

Астравы Саудаўскай Аравіі — Фарасан, Санафір, Тарут і інш.

Клімат субтрапічны пустынны або паўпустынны. На поўдні - трапічны. Сярэднегадавая колькасць ападкаў - каля 80 - 110 мм, прычым большая частка выпадае ў горных раёнах. На поўначы заўважны рэзеія кантрасты сезонных тэмператур. Узімку сярэдняя тэіпература ў сярэднім складае +10 C, але фіксаваліся паніжэнні да -11 C, калі выпадаў снег. На поўдні ўзімку сярэдняя тэмпература трымаецца каля +20 C. Лета паўсюль надзвычай спякотнае.

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўны лад Саудаўскай Аравіі вызначаецца Базавым урадавым дакументам, які быў прыняты ў 1992 годзе. Згодна з ім Саудаўская Аравія з'яўляецца абсалютнай манархіяй, якая кіруецца сынамі і ўнукамі першага караля Абдэля Азіза. Каран абвешчаны канстытуцыяй Саудаўскай Аравіі. Закон заснаваны на ісламскім праве.

Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца кароль. У цяперашні час Саудаўскай Аравіяй кіруе сын заснавальніка краіны кароль Абдала ібн Абдэль Азыз ас-Сауд. Тэарэтычна ўлада караля абмежавана толькі нормамі шарыяту. Важнейшыя дзяржаўныя ўказы падпісваюцца пасля кансультацыяў з улемай (групоўка рэлігійных лідараў дзяржавы) і іншымі важнымі членамі саудаўскага грамадства. Каралю падпарадкаваны ўсе галіны ўлады. Кронпрынц абіраецца Камітэтам прынцаў.

Выканаўчая ўлада ў выглядзе Савета міністраў складаецца з прэм'ер-міністра, першага прэм'ер-міністра і дваццаці міністраў. Усе міністэрскія пасады размеркаваны паміж сваякамі караля і прызначаюцца ім самім.

Заканадаўчая ўлада прадстаўлена ў выглядзе нейкага падабенства да парламента — Кансультатыўнай асамблеі (Меджліс аш-Шура). Усе 150 членаў (выключна мужчын) Кансультатыўнай асамблеі прызначаюцца каралём на чатырохгадовы тэрмін. Палітычныя партыі знаходзяцца пад забаронай, некаторыя дзейнічаюць у падполлі.

Судовая ўлада ўяўляе сабой сістэму рэлігійных судоў, дзе суддзі прызначаюцца каралём па прадстаўленні Вярхоўнага судовага савета. Вярхоўны судовы савет у сваю чаргу складаецца з 12 чалавек, якія таксама прызначаюцца каралём. Законам гарантуецца незалежнасць суда. Кароль жа выступае ў ролі вышэйшай судовай інстанцыі з правам на амністыю.

Мясцовыя выбары[правіць | правіць зыходнік]

Нават органы мясцовай улады да 2005 года ў краіне не абіраліся, а прызначаліся. У 2005 годзе ўлады прынялі рашэнне правесці першыя больш чым за 30 гадоў муніцыпальныя выбары. Ад удзелу ў галасаванні былі адхілены жанчыны і ваенныя. Да таго ж абіраўся не ўвесь склад мясцовых саветаў, а толькі яго палова. Іншая палова па-ранейшаму прызначаецца ўрадам. 10 лютага 2005 у Рыядзе адбыўся першы этап муніцыпальных выбараў. Да ўдзелу ў іх былі дапушчаны толькі мужчыны ва ўзросце ад 21 года і старшэй. Другі этап прайшоў 3 сакавіка ў пяці рэгіёнах на ўсходзе і паўднёвым-захадзе краіны, трэці — 21 красавіка ў сямі рэгіёнах на поўначы і захадзе краіны. У першым туры ўсе сем месцаў у савеце Рыяду атрымалі кандыдаты, якія з'яўляліся альбо імамам мясцовых мячэцей, альбо настаўнікамі традыцыйных ісламскіх школ, альбо супрацоўнікамі ісламскіх дабрачынных арганізацый. Такі ж расклад сіл паўтарыўся і ў іншых рэгіёнах.

Закон і парадак[правіць | правіць зыходнік]

Крымінальнае права заснавана на шарыяце. Законам забаронены вусныя альбо пісьмовыя абмеркаванні існуючага палітычнага ладу. У краіне строга забаронены ўжыванне і абарот алкаголю і наркотыкаў. За крадзеж належыць адсячэнне ручыцы. Пазашлюбныя палавыя адносіны караюцца пугамі. За забойства і некаторыя іншыя злачынствы належыць смяротнае пакаранне. Аднак варта адзначыць, што прымяненне ўсіх мер пакарання магчыма толькі пры захаванні многіх умоў. У прыватнасці, злодзей можа быць пакараны, толькі калі ёсць, як мінімум, два сведкі, якія сваімі вачыма бачылі злачынства, і ў іх сумленнасці няма сумневаў. Таксама калі будзе ўстаноўлена, што злодзей здзейсніў крадзеж у выпадку крайняй неабходнасці (голад і г. д.), то гэта будзе лічыцца апраўданнем учынку. У цэлым дзейнічае прэзумпцыя нявінаватасці, гэта значыць, што пакуль дакладна не будзе даказана віна, чалавек не лічыцца злачынцам.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Надзвычайна высокая тэмпература і адсутнасць ападкаў характэрны для большай часткі краіны. Гэта адзіная краіна, дзе летнія тэмпературы вышэй за 50 °C звычайная справа, адначасова зімовая сцюжа можа сустрэцца ў гарах. Сярэдняя зімовая тэмпература мае дыяпазон ад 8 °C да 29 °C. Сярэдняя летняя тэмпература ліпене ад 27 °C да 43 °C. Начная тэмпература ў пустэлях можа быць нізкай нават летам, з-за таго што пясок хутка аддае цяпло пасля заходу сонца. Сярэднегадовы ўзровень ападкаў 100 мм назіраецца на большай тэрыторыі краіны, але існуе мажлівасць нечаканых паводак. У Рыядзе ўсе 100 мм ападкаў выпадае паміж студзенем і маем, у Джадаху (54 мм) паміж лістападам і студзенем. Расліннасць існуе ў асноўным у паўночна-ўсходніх гарах і нізінах.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Асноўную крыніцу прыбытка краіны складае здабыча нафты. Атрыманыя сродкі ўкладаюцца ў развіццё прамысловасці, сельскай гаспадаркі, развіццё гарадоў і інфраструктуры.

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Саудаўская Аравія мае вялікія радовішчы нафты на ўзбярэжжы і шэльфе (яны складаюць ад ¼ да 1/3 сусветных запасаў). Распрацоўку радовішчаў вядуць (пад наглядам дзяржаўнага прадпрыемства «Petromin») нафтавыя фірмы, самая вялікая з іх — Saudi Aramco. Саудаўская Аравія займае трэцяе месца ў свеце па здабычы нафты (252 млн тон, 1999 год); акрамя таго вядзецца здабыча іншых карысных выкапняў: прыроднага газа, каменнай солі і золата. Маюцца нераспрацаваныя радовішчы металічных руд (жалеза і медзі), фасфатаў і ўрана. Моцнае развіццё атрымала нафтахімічная прамысловасць. Пераапрацоўка нафты адбываецца на прадпрыемствах у Рас Танура і Аль Дзубаіл на ўзбярэжжы Персідскага заліва і ў Джанбу аль Бахр на ўзбярэжжы Чырвонага мора (нафта дастаўляецца трубаправодам з Персідскага заліва). Пераапрацоўваецца каля 40 млн тон нафты штогод. Саудаўская Аравія спецыялізуецца таксама на вытворчасці бензіна вышэйшай якасці і лётнага паліва. Да 1975 года вялікія сродкі выдаваліся на здабычу жалеза і алюмінія (шахты ў Аль Дзубаіл, Джудзе, Янбу аль Бахры), машынабудаўніцтва, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў (асабліва цэмента — каля 10 млн тон штогод), угнаенняў (камбінат у Ад-Дамаме), прадпрыемстваў для апрасненне марской вады (апрасняльнае прадпрыемства ў Ад-Дамаме самае вялікае ў свеце). Асноўная колькасць прамысловых прадпрыемстваў краіны знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці.

Сельская гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Сельская гаспадарка мае вялікія датацыі і інвестыцыі з боку дзяржавы з мэтай забеспячэнне прадуктовай бяспекі. Сельскагаспадарчыя землі займаюць 0,6% паверхні краіны. Для арашэння выкарыстоўваецца не толькі падземная вада, але і апраснёная марская вада. Сучасныя метады сельскай гаспадаркі (вялікія аўтаматызаваныя жывёлагадоўчыя фермы, аўтаматычныя сістэмы арашэння) забяспечваюць краіну пшаніцай, малаком, мясам кур, гароднінай. У паўпустыных пашах (39% паверхні краіны) пасвяцца авечкі, козы, вярблюды, у сучасных фермах каровы. У Чырвоным моры вядзецца лоўля рыбы, здабыча жэмчугу і каралаў. Рыбная лоўля ў Персідскай затоцы спынілася пасля забруджвання вады пад час Амерыкана-Іракскай вайны 1991 года.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва Саудаўскай Аравіі на ліпень 2006 года складала прыблізна 21 020 000 чалавек, уключаючы 5 576 076 іншаземцаў. Да 60-х гадоў мінулага стагоддзя большасць насельніцтва было качавым ці паўкачавым; але цяпер гэтая адзнака не перавышае ўзровень 5%. Каэфіцыент нараджальнасці — 29,56 нараджэнняў на 1000 чалавек. Паказчык смяротнасці — 2,62 смяротных выпадкаў на 1000 чалавек. Некаторыя гарады і аазісы маюць шчыльнасць насельніцтва больш за 1000 чалавек на км².

Прыкладна 90% насельніцтва з'яўляюцца этнічнымі арабамі. Акрамя таго ёсць некаторая колькасць эмігрантаў з Азіі і Афрыкі: індусаў — 1,4 млн, бангладэшцаў — 1 млн, філіпінцаў — 950 000. Таксама існуе вялікая колькасць арабаў — грамадзян суседніх краін.

У каралеўстве ёсць каля 100 000 грамадзян заходніх краін, большасць якіх жыве кампактнымі групамі. Урад каралеўства патрабуе ад іншаземцаў пераход у іслам. Большасць насельніцтва прытрымліваецца строгай інтэрпрэтацыі ісламу, вядомай як «вахабізм». Шыіцкае насельніцтва ацэньваецца прыкладна ў 15% (у асноўным ва ўсходніх абласцях краіны).

Дазволены часовы ўезд людзей належачых да рэлігійных меншасцей з забаронай правядзенняў іх імшаў. Па некаторых адзнаках ад 500 000 да 1 млн чалавек прытрымліваецца каталіцкай веры.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад час утварэнне каралеўства ў 1932 годзе, не ўсё насельніцтва мела доступ да адукацыі, але і тыя хто мелі магчымасць вучыцца былі абмежаваны невялікімі курсамі ў рэлігійных школах пры мячэцях. Гэтыя школы выкладалі ісламскія законы і асновы пісьменнасці. У канцы стагоддзя, Аравія Саўдыдаў ужо мела агульнанацыянальную сістэму адукацыі, якая забяспечвала свабоднае выкладанне ад дашкольнага ўзроста да ўніверсітэту ўсім грамадзянам.

Сучасная саудаўская адукацыйная сістэма забяспечвае якасныя веды ў розных галінах ведаў. Яна забяспечвае патрабаванні эканомікі ў высокаадукацыйных кадрах у поўнай ступені.

Развіццё адукацыйнай сістэмы пачалося ў 1930-х гг. Да 1945 года заснавальнік дзяржавы кароль Абдулазіз Абдэльрахман Аль-Саўд увёў абавязковую праграму пачатковых школ каралеўства. Праз 6 гадоў, у 1951 годзе, краіна мела 226 школ з 29 887 вучнямі. У 1954 годзе, міністэрства асветы ўзначаліў прынц Фахда Абдулазіз. Першы ўніверсітэт, цяпер вядомы як Каралеўскі Саудаўскі ўніверсітэт, быў заснаваны ў Рыядзе ў 1957 годзе.

Сучасная сістэма адукацыі ўтрымлівае восем універсітэтаў, 24 000 школаў, некалькі каледжаў і іншых адукацыйных устаноў. Свабодны доступ кожнага грамадзяніна да адукацыі прапануе шырокія веды ў розных галінах навукі. У наш час каля 25% дзяржаўнага бюджэта выдаецца на адукацыю. Існуюць праграмы замежнай адукацыі студэнтаў (у асноўным у Злучаных Штатах, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Японіі, Малайзіі і г. д.). У апошнія гады тысячы студэнтаў праходзяць праграмы вышэйшай адукацыі.

Даследаванне ісламу з'яўляецца ядром адукацыйнай сістэмы краіны. Ісламскі аспект нацыянальнай адукацыі быў даследаваны Домам Свабоды. Даследаванне высветліла, што ў працэсе адукацыі дзецям прапануюць асудзіць іншыя рэлігіі і галіны ісламу. Вучэбны рэлігійны план заняткаў выкладаецца ва ўсіх медрэсэ свету.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйная і адзіная рэлігія Саудаўскай Аравіі — іслам. Большасць насельніцтва вызнае салафію. 10% шыітаў краіны сканцэнтравана ва ўсходніх правінцыях краіны. Улады Саудаўскай Аравіі дазваляюць людзям іншага веравызнанне ўязджаць у краіну, але адпраўленне культу ім забаронена. Для прыежджых у Саудаўскую Аравію замежнікаў-немусульман існуе забарона на наведванне свяшчэнных гарадоў Меккі і Медзіны. Для вызначэнне рэлігійнай прыналежнасці ў саудаўскай візе змяшчаецца графа аб веравызнанні замежніка, што дазваляе рэлігійнай паліцыі разгортваць замежных грамадзян-немусульман ад пад'ездаў у святыя горады.

У краіне дзейнічае рэлігійная паліцыя. Жаўнеры Шарыяцкай гвардыі стала патрулююць вуліцы і грамадскія ўстановы з мэтай спынення спроб парушэння канонаў ісламу. У выпадку выяўлення парушэння вінаваты нясе адпаведнае пакаранне, ад штрафу да адсячэння галавы.

Паводле вынікаў даследавання міжнароднай дабрачыннай хрысціянскай арганізацыі «Open Doors» за 2010 год, Саудаўская Аравія займае 3 месца ў спісе краін, дзе часцей за ўсё ўціскаюць правы хрысціян.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Культура Саудаўскай Аравіі трывала звязана з ісламам. Штодня пяць разоў у дзень муэдзін заклікае прававерных мусульман да малітва (намазу). Служэнне іншай рэлігіі, распаўсюджванне іншай рэлігійнай літаратуры, будаўніцтва цэркваў, будысцкіх храмаў, сінагог забаронена.

Іслам забараняе ўжыванне свініны і алкаголю. Да традыцыйнай ежы ставяцца кураняты-грыль, фелафель, шаурма, люля-кебаб, куса махшы (фаршаваныя шынкі), а таксама прэсны хлеб — хубз. Практычна ва ўсе стравы багата дадаюць розныя спецыі і вострыя прыправы. Сярод упадабаных напояў арабаў — кава і гарбата. Іхняе распіццё часцяком носіць цырыманіяльны характар. Арабы п'юць чорную гарбату з даданнем розных траваў. Арабская кава жа славіцца сваёй традыцыйнай крэпасцю. Яе п'юць маленькімі кубкамі, часцяком з даданнем кардамона. Арабы вельмі часта п'юць каву.

У адзежы жыхары Саудаўскай Аравіі прытрымліваюцца нацыянальных традыцый і канонаў ісламу, пазбягаючы залішняй шчырасці. Мужчыны носяць доўгія кашулі з воўны або бавоўны (дышдаша). Традыцыйны галаўны ўбор — гутра. У халодны час над дышдашу апранаюць бішт — накідку з вярблюджай воўны, часцей за ўсё ў цёмных танох. Жаночае традыцыйнае адзенне багата ўпрыгожана племяннымі знакамі, манетамі, пацеркамі, ніткамі. Пакідаючы хату, саудаўская жанчына абавязана прыкрыць цела абаей, а галаву — хіджабам. Замежным жанчынам таксама неабходна насіць абаю, а пад ёй — штаны ці доўгую сукенку.

Грамадскія тэатры і кінатэатры забаронены, бо яны супярэчаць прынцыпам ісламу. Тым не менш, у супольнасцях, дзе пражываюць пераважна працоўныя з заходніх краін (напрыклад, Дахран), падобныя ўстановы маюцца. Хатняе ж відэа вельмі папулярна. Фільмы заходняй вытворчасці практычна не падвяргаюцца цэнзуры.

Выхадныя дні ў краіне — чацвер і пятніца.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Занятак спортам карыстаецца папулярнасцю сярод маладых людзей. Жанчыны рэдка займаюцца спортам; калі займаюцца — то ў закрытых памяшканнях, дзе мужчын практычна няма. Самая папулярная гульня — футбол, нягледзячы на тое, што нацыянальная зборная каралеўства прымае ўдзел і ў чэмпіянатах па валейболу, баскетболу, а таксама ў летніх Алімпійскіх гульнях. Зборная Саудаўскай Аравіі па футболе лічыцца адной з наймацнейшых каманд у Азіі. Тройчы Саудаўская Аравія станавілася ўладальнікам Кубка Азіі — у 1984, 1988 і 1996 гадах.

Надзвычайнай папулярнасцю сярод моладзі карыстаецца дрыфтынг (ад англ.: to drift — дрэйфаваць, слізгаць), тэхніка кіравання аўтамабіля ў кіраванай намеці. Такія спаборніцтвы забаронены законам. Часцяком на іх не абыходзіцца без ахвяр, але яны нязменна збіраюць натоўпы аўтааматараў, гледачоў і разявак. У маі 2007 года ўрад краіны абвясціў, што зухаватасць, якое прывядзе ў выпадку ДТЗ да смерці чалавека, будзе разглядацца як наўмыснае забойства і будзе карацца адпаведным чынам — адсячэннем галавы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Выбітныя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]