Сафлор фарбавальны
| Сафлор фарбавальны | |||||||||||||||||||||||
| Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796 | |||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
Сафлор фарбавальны (Cárthamus tinctórius) — від кветкавых раслін роду Сафлор (Carthamus).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовая травяністая расліна. Сцёблы вышынёй да 100 см (зрэдку вышэй), цвёрдыя, белаватыя, галінастыя. Лісце скурыстае, сядзячае, з шыпамі. Кветкі дробныя жоўтыя, аранжавыя, аранжава-чырвоныя, зрэдку белыя, сабраныя ў кошыкі дыяметрам да 4 см. Апыленне перакрыжаванае, пераважна пчоламі. Плод — рабрыстая сямянка.
Расліна не патрабавальная да якасці глебы, добра вытрымлівае засуху і нізкія тэмпературы. Вырошчваецца ў культуры, сустракаецца і як пустазелле.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Насенне сафлору фарбавальнага ўтрымлівае да 60 % алею, падобнага да сланечнікавага, якое выкарыстоўваецца ў ежу і ў тэхнічных мэтах. З пялёсткаў кветак атрымліваюць жоўты і чырвоны фарбавальнікі, якія выкарыстоўваць пры фарбаванні тканіны і ў якасці харчовага фарбавальніка. Кармавая расліна.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скуратовіч А. М. Сафлор // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 200. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сафлор красильный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Сафлор на сайце Plantopedia.ru Архівавана 3 мая 2015. (руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сафлор фарбавальны