Сафійская сінагога

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Central Synagouge in Sofia.jpg
Унутры сінагогі

Сафійская сінагога (балг.: Софийска синагога) з'яўляецца буйнейшай сінагогай у Паўднёва-Усходняй Еўропе. Адна з дзьвух сінагог якія функцыянуюць у Балгарыі (другая знаходзіцца ў Плоўдзіве і трэцяя па вялічыні ў Еўропе[1].

Была пабудавана для патрэб сефардскіх яўрэяў сталіцы па праекту аўстрыйскага архітэктара Фрыдрыха Грунагера. Знешнім выглядам нагадвае старажытную Леапольдшадскую сінагогу ў Вене. Была афіцыйна адкрыта 9 верасня 1909 года ў прысутнасці цара Фердынанада I. Першыя прыгатаванні да будаўніцтва сінагогі пачалісь у 1903 годзе, саме ж будаўніцтва пачалось 19 лістапада 1905 года.

Сінагога знахдзіцца ў самым цэнтры горада, каля Цэнтральнага рынка. У ёй могуць размясціцца да 1300 прыхаджан. Галоўная жырандоля Сафійскай сінагогі важыць 1,7 тоны і з'яўляецца самай вядікай у краіне.

Нягледзячы на памер будынка, службы адбываюцца толькі пры ўдзеле каля 50 ці 60 прыхаджан. Гэта тлумачыцца тым, што большасць яўрэяў Балгарыі вярнуліся ў ізраіль, а тяы, што да гэтага часу жывуць у горадзе, большай часткай не рэлігійныя.

архітэктурны стыль сінагогі —— гэта па сутнасці Маўрытанскае адраджэнне з элементамі Венскага сэцэсіёна, а фасад будынка нагадвае венецыянскую архітэктуру.

Асноўнае памяшканне мае дыяметр у 20 метраў і 31 метр у вышыню. Яно увянчана васьмігранным купалам. Інтэр'ер багата аздоблены калонамі з карарскага мармуруі шматкаляровай венецыянскай мазаікі, а таксама дэкаратыўнай разбой па дрэву. Будынак займае 659 квадратных метраў. З 8 мая 1992 года ў Сафійскай сінагоге знаходзіцца Яўрэйскі гістарычны музей.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.