Сафія Валадараўна
| Сафія Валадараўна | |
|---|---|
| Аднаўленне знешнасці каралевы Сафіі па чэрапе. | |
| Нараджэнне | 1141[1] |
| Смерць | 5 мая 1198 |
| Месца пахавання | |
| Род | Ізяславічы Полацкія |
| Бацька | Валадар Глебавіч |
| Маці | Рыкса Баляславаўна |
| Муж | Вальдэмар I Вялікі[2] і Людвіг III[d] |
| Дзеці | Кнуд VI, Вальдэмар II Пераможца, Інгеборга Дацкая, Хелена Дацкая[d][3], Рыхеза Вальдэмарсдатэр, Сафія Дацкая[d], Марыя Вальдэмарсдоцір[d][4] і Маргарэт Вальдэмарсдоцір[d][4] |
| Грамадзянства | |
Сафія Валадараўна (каля 1140 — 5 мая 1198) — княжна менская, каралева дацкая.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сафія 23 кастрычніка 1157 года ўзяла шлюб з дацкім каралём Вальдэмарам I, запісы пра гэта ёсць у летапісе XII ст. «Славянская хроніка» Арнольда з Любека, а таксама ў Саксона Граматыка. Палітычны кантэкст шлюбу, як і сувязі полацка-менскіх князёў праз Сафію з дынастыямі герцагаў Браўншвейгскіх і ландграфаў Цюрынгскіх, не вывучаны[5]. Сафія актыўна брала ўдзел у грамадскім жыцці Даніі. Мела двух сыноў і шэсць дачок. Аўдавела ў 1182 годзе. У 1184 годзе выйшла замуж за Людвіга III, ландграфа цюрынгскага, аднак у 1190 годзе развялася з ім і вярнулася ў Данію. Пахавана побач Вальдэмара I у каралеўскай пахавальні Рынгстэда.
У гістарыяграфіі
[правіць | правіць зыходнік]Рускімі летапісамі не згадваецца, вядома толькі з заходніх крыніц — сачынення Саксона Граматыка[6], «Сагі пра Кнютлінгаў»[7], генеалогіі дацкіх каралёў[8], «Агляду саг пра дацкіх канунгаў»[9], зводу саг «Прыгожая скура»[10], дацкіх аналаў[11]. Некаторыя скандынаўскія крыніцы даюць яе імя скажона — Суфія, Сіфія. Месца нараджэння невядома. Паходжанне княжны было дыскусійным у гістарыяграфіі, традыцыйна лічыцца, што Сафія дачка Валадара Глебавіча і Рыксы, дачкі Баляслава Крывавустага, найболей аргументавана гэта даведзена Я. Галенам[12]. Баўмгартэн[13] і Пашута[14] меркавалі, што Сафія дачка Уладзіміра Усеваладавіча, але ў такім выпадку трэба дапусціць, што Вальдэмар узяў шлюб з пляменніцай[5]. Падрабязны агляд пунктаў гледжання на паходжанне Сафіі змешчаны ў працах Т. Джаксан[15].
Ёсць два пазнейшыя партрэты Сафіі (1580, 1757).
У Беларусі асоба дацкай каралевы Сафіі стала шырока вядомай пасля публікацыі «Нашай Нівай» у 2005 годзе артыкула доктара гісторыі Андрэя Катлярчука «Соф’я Валадароўна, каралева Даніі»[16].
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]- Кнут VI
- Вальдэмар II
- Хелена
- Рыкса
- Сафія
- Маргарэт
- Марыя
- Інгеборга
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1147496994 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 4 мая 2026.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Kindred Britain
- 1 2 Lundy D. R. The Peerage
- 1 2 Назаренко А. В. Русско-немецкие связи домонгольского времени (IX — середина XIII в.): Состояние проблемы и перспективы дальнейших исследований // Из истории русской культуры. Т. II. (Киевская и Московская Русь). М.: ЯСК, 2002. ISBN 5-7859-0142-0. С. 266.
- ↑ Saxo. Lib. XIV. Cap. XIX. P. 408;
- ↑ Knýtl. Bls. 242;
- ↑ SmHD. Bd. I. P. 184, 185;
- ↑ Ágr. Dan. Bls. 334;
- ↑ Fask. Bls. 300;
- ↑ SRD. Bd. I. P. 340;
- ↑ Gallén J. Vem var Valdemar den stores drottning Sofia? // Historisk Tidskrift för Finland. 1976. Årg. 61.
- ↑ Баумгартен Н. А. София Русская, королева датская, а затем ландграфиня тюрингенская // Seminarium Kondakovianum. Prague. T.4, 1931. — C. 95—104; Baumgarten N. Généalogies et mariages… Table V, № 45.
- ↑ Пашуто В. Т. Внешняя политика…. C. 421, генеалогич. табл. 2, № 17.
- ↑ Джаксон Т. Н. Исландские королевские саги как источник по истории Древней Руси и ее соседей: X—XIII вв. // ДГ, 1988—1989. — М., 1991. — C. 163; Джаксон Т. Н. Исландские королевские саги о Восточной Европе (середина XI — середина XIII в.). — М., 2000. — С. 180—181.
- ↑ Соф’я Валадароўна, каралева Даніі . Наша Ніва (13 мая 2005). Праверана 31 жніўня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Birgitte Hammer Sophia — den glemte dronning. — Juli 2015. — 368 s. — ISBN 978-87-93328-30-3 (P-bog), ISBN 978-87-93366-18-3 (E-bog)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дзярновіч А. Соф’я Менская, маці двух каралёў — nashaniva.by, 08.06.2014, 10:26
- Соф’я Валадароўна, каралева Даніі — nashaniva.by, 13.05.2005, 13:00