Сафія Пруская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сафія Пруская
Sophie Dorothea Ulrike Alice von Preußen
Партрэт Сафіі пэндзля Георгіяса Якавідыса
Партрэт Сафіі пэндзля Георгіяса Якавідыса
Сцяг каралева-кансорт Грэцыі
18 сакавіка 1913 — 11 чэрвеня 1917
Папярэднік Вольга Канстанцінаўна Раманава
Пераемнік Аспазія Манас
19 снежня 1920 — 27 верасня 1922
Папярэднік Аспазія Манас
Пераемнік Елізавета Румынская

Нараджэнне 14 чэрвеня 1870(1870-06-14)[1]
Смерць 13 студзеня 1932(1932-01-13)[1] (61 год)
Месца пахавання
Род Гогенцолерны
Бацька Фрыдрых III Гогенцолерн
Маці Вікторыя Саксен-Кобург-Гоцкая[d]
Муж Канстанцін I, кароль Грэцыі[4]
Дзеці Георг II, кароль Грэцыі[5], Аляксандр I, кароль Грэцыі, Алена Грэчаская і Дацкая, Павел I, кароль Грэцыі, Ірына Грэчаская і Кацярына Грэчаская і Дацкая[d]
Веравызнанне праваслаўе[6]
Дзейнасць royalty
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Decoration of the Royal Red Cross
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сафія Гогенцолерн (ням.: Sophie Dorothea Ulrike Alice; 14 чэрвеня 1870, Патсдам — 13 студзеня 1932, Франкфурт-на-Майне) — прынцэса Пруская, каралева-кансорт Грэцыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сафія нарадзілася ў сям’і Прускага прынца Фрыдрыха (будучага імператара Фрыдрыха III) і яго жонкі прынцэсы Вялікабрытаніі Вікторыі. Па маці яна была ўнучкай каралевы Вікторыі. Сафія была сёмым дзіцем з васьмі і трэцяй дачкой. Сярод яе братоў быў кайзер Вільгельм II.

27 кастрычніка 1889 года ў Афінах Сафія выйшла ажанілася з грэчаскім прынцам Канстанцінам (18681923), які даводзіўся ёй чатырохюрадным братам (абодва былі прапраўнукамі імператара Паўла I). Перад шлюбам прынцэса прыняла праваслаўе і перастала наведваць лютэранскія цэрквы, што прывяло да разладу паміж ёй і яе братам Вільгельмам. Дзеці Канстанціна і Сафіі:

Сафія стала каралевай Грэцыі ў сакавіку 1913 года, калі яе муж змяніў на прастоле свайго бацьку. Падчас Першай сусветнай вайны Канстанцін I быў вымушаны адрачыся на карысць сына Аляксандра па прычыне сваіх германафільскіх сімпатый. У гэтым вінавацілі Сафію, хоць тая больш падтрымлівала пра-брытанскія настроі сваёй маці. Мужу з жонкай прыйшлося пакінуць Грэцыю і жыць у Швейцарыі. У 1920 годзе пасля смерці Аляксандра ад укусу малпы яны вярнуліся і Канстанцін ізноў стаў каралём. Аднак праз два гады ён адрокся ў другі раз з-за паражэння ў вайне з Турцыяй. Кароль памёр праз год падчас іх ссылкі на Сіцыліі. У апошнія гады жыцця Сафіі ў яе выявілі рак. Яна памерла ў Франкфурце 13 студзеня 1932 года. У 1936 годзе пасля рэстаўрацыі манархіі ў Грэцыі яе прах быў перапахаваны ў каралеўскім магільным склепе Татоі.

Яе магіле на Татоі

Тытулы[правіць | правіць зыходнік]

  • 18701888: Яе Каралеўская Высокасць Прынцэса Сафія Пруская
  • 18881913: Яе Каралеўская Высокасць Кронпрынцэса Грэчаская і Дацкая
  • 19131923: Яе Вялікасць Каралева Грэцыі
  • 19231932: Яе Вялікасць Каралева-ўдава Сафія

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. Sophie Dorothea Ulrike Alice Prinzessin von Preußen // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Lundy D. R. The Peerage
  6. Грэчаская Вікіпедыя — 2002.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]