Перайсці да зместу

Сафія (каралева Грэцыі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сафія
каралева-кансорт Грэцыі[d]
з 1913

Нараджэнне 14 чэрвеня 1870(1870-06-14)[1]
Смерць 13 студзеня 1932(1932-01-13)[1] (61 год)
Месца пахавання
Род Гогенцолерны
Бацька Фрыдрых III Гогенцолерн
Маці Вікторыя Саксен-Кобург-Гоцкая[d]
Муж Канстанцін I, кароль Грэцыі[3]
Дзеці Георг II, кароль Грэцыі[4], Аляксандр I, кароль Грэцыі, Алена Грэчаская і Дацкая, Павел I, кароль Грэцыі, Ірына Грэчаская і Кацярына Грэчаская і Дацкая[d]
Грамадзянства
Веравызнанне праваслаўе
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Decoration of the Royal Red Cross
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сафія Даратэя Ульрыка Аліса з Гогенцолернаў (ням.: Sophie Dorothea Ulrike Alice; 14 чэрвеня 1870(1870-06-14)[1], Новы палац — 13 студзеня 1932(1932-01-13)[1], Франкфурт-на-Майне, правінцыя Гесэн-Насау[d][2]) — пруская прынцэса, каралева-кансорт Грэцыі (1913—1917).

Дачка прускага прынца Фрыдрыха (будучага імператара Фрыдрыха III) і брытанскай прынцэсы Вялікабрытаніі Вікторыі. Па маці — унучка брытанскай каралевы Вікторыі. Сафія была сёмым дзіцем з васьмі і трэцяй дачкой. Адзін з яе братоў — кайзер Вільгельм II.

27 кастрычніка 1889 года ў Афінах Сафія ўзяла шлюб з грэчаскім прынцам Канстанцінам (1868—1923), які даводзіўся ёй чатырохюрадным братам (абодва былі прапраўнукамі імператара Паўла I). Перад шлюбам прынцэса прыняла праваслаўе і перастала наведваць лютэранскія цэрквы, што прывяло да разладу паміж ёй і яе братам Вільгельмам. Дзеці Канстанціна і Сафіі:

Сафія стала каралевай Грэцыі ў сакавіку 1913 года, калі яе муж змяніў на прастоле свайго бацьку. Падчас Першай сусветнай вайны Канстанцін I быў вымушаны адрачыся на карысць сына Аляксандра па прычыне сваіх германафільскіх сімпатый. У гэтым вінавацілі Сафію, хоць тая больш падтрымлівала прабрытанскія настроі сваёй маці. Мужу з жонкай прыйшлося пакінуць Грэцыю і жыць у Швейцарыі. У 1920 годзе пасля смерці Аляксандра ад укусу малпы яны вярнуліся і Канстанцін ізноў стаў каралём. Аднак праз два гады ён адрокся ў другі раз з-за паражэння ў вайне з Турцыяй. Кароль памёр праз год падчас іх ссылкі на Сіцыліі. У апошнія гады жыцця Сафіі ў яе выявілі рак.

Яе магіла на Татоі.

Памерла ў Франкфурце 13 студзеня 1932 года. У 1936 годзе пасля рэстаўрацыі манархіі ў Грэцыі яе рэшткі перапахавалі ў каралеўскім магільным склепе Татоі.

  • 1870—1888: Яе Каралеўская Высокасць Прынцэса Сафія Пруская
  • 1888—1913: Яе Каралеўская Высокасць Кронпрынцэса Грэчаская і Дацкая
  • 1913—1923: Яе Вялікасць Каралева Грэцыі
  • 1923—1932: Яе Вялікасць Каралева-ўдава Сафія
  1. 1 2 3 4 Lundy D. R. Sophie Dorothea Ulrike Alice Prinzessin von Preußen // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #140770070 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. ↑ Lundy D. R. The Peerage