Сацыяльная адаптацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Прыклад сацыяльнай адптацыі. Карціна «Першы глыток» Гуга Ёміхена

Сацыяльная адаптацыя — працэс адаптавання чалавека (групы, суполкі) з сацыяльным асяроддзем. Паступова выпрацоўваюцца і актуалізуюцца такія якасці, што забяспечваюць выжыванне. Адначасова чалавек актыўна ўздзейнічае на новыя ўмовы і абставіны, кантралюе і рэгулюе іх. Працэс адаптацыі можа быць татальны пры пэўнай змене навакольнага асяроддзя і мэтавы (змена работы і інш.). У псіхалагічных і сацыяльных адносінах важна ўлічваць асаблівасці адаптацыі чалавека да працяглага ўздзеяння неспрыяльных фактараў (стрэсараў). Адаптацыйны сіндром, які ўзнікае пры гэтым, уяўляе сабой сукупнасць асноўных рэакцый і ў сваім развіцці праходзіць стадыі трывогі, супраціўляльнасці, аднаўлення. Адаптацыя сацыяльная цесна звязана з асваеннем і прыняццем індывідам нормаў і каштоўнасцей таго грамадства, да якога ён належыць, утвараючы адзіны працэс сацыялізацыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7