Сачавічнік вясенні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сачавічнік вясенні
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lathyrus vernus (L.) Bernh.

Сінонімы
Orobus vernus L.[3]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  820411
NCBI  313120
EOL  703989
IPNI  502084-1
TPL  ild-8891

Сачавічнік вясенні[4] (Lathyrus vernus) — травяністая шматгадовая расліна сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Bombus pascuoru на суквецці Lathyrus vernus

Сцёблы 25-50 см даўжынёй, прамыя, голыя.

Лісце з 2-3(4) парамі лісточкаў. Вось ліста заканчваецца невялікім лінейным адгалінаваннем, каля якога часам маецца ложнаканечны лісточак. Лісточкі яйкападобныя або эліптычныя, зрэдку амаль ланцэтныя, доўга адцягнута завостраныя, 3-8(9) см даўжыней, (1)1,5—3(4) см шырынёй, з абодвух бакоў голыя, рэдка зверху рассеяна-валасістыя, па краі кароткарасніцавыя, часам дадолу паўзагарнутыя.

Гронкі друзлыя, 3-10-кветкавыя. Чашачка 7-9 мм даўжынёй, верхнія трохкутныя зубцы яе ў два-тры разы карацей трубкі, ніжнія ланцэтныя, амаль роўныя трубцы. Венчыкі пурпурна — ці сіне-фіялетавыя, 15-17 мм даўжынёй. Завязь можа быць дробназалозістая. Бабы 3,5—5 см даўжынёй, лінейныя, голыя. Цвіце вясной.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Расце ў разрэджаных хвойных і змешаных лясах, на лугах і сярод кустоў.

Сустракаецца ў Еўропе, на Каўказе, на Алтаі, у Сібіры і ў Малой Азіі.

На Алтаі сустракаецца ў барах ля Барнаула і далей на паўднёвы ўсход па далінах ракі Ішы ля вёскі Верх-П’янкава і ракі Біі ля сёлаў Кібязеня і Пыжы.

Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]

У надземнай частцы выяўленыя алкалоіды, флаваноіды (гліказіды, кемпферол), антацыяны, вітаміны. На Алтаі Lathyrus vernus змяшчае 23,4 мг% каратыну.

Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Дае меданосным пчолам шмат нектару і пылка-абножкі [5].

У медыцыне[правіць | правіць зыходнік]

Шырока ўжывалася ў народнай медыцыне Старажытнай Русі.

М. І. Аненкаў у «Батанічным слоўніку», выдадзеным у 1878 годзе, адзначаў:

Имѣтъ растворяющее дѣствіе и употр. отъ внутренняго разстройства, отъ боли сердца, отъ ранъ (Кіевск.), ногтоѣды (УФ.). Стручья ѣдятъ отъ зубной боли (Вор.)[6]

У сучаснай народнай медыцыне лічыцца, што трава валодае сардэчна-сасудзістым, абязбольвальным і раназажыўляльным дзеяннем.

У Заходняй Сібіры і на Алтаі адвар здробненай сухой травы п’юць пры захворваннях нервовай сістэмы, пры стэнакардыі. Адвар пладоў са струкамі прымаюць пры зубным болі. Адвар насення п’юць як мачагонны і кровесупыняльны сродак, а таксама пры дыярэі. Настоем травы палошчуць рот і горла пры запаленчых працэсах.

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка СССР, 1988

год

Паводле дадзеных GRIN існуюць наступныя падвіды:

  • Lathyrus vernus subsp. flaccidus (Ser.) Arcang.
  • Lathyrus vernus subsp. vernus

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Паводле The Plant List.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 91. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Orobus vernus L.
  5. Абрикосов Х. Н. и др. Чина // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 399. Архівавана 7 студзеня 2012.
  6. Ботанический словарь. Справочная книга для ботаниковъ, сельскихъ хозяевъ, садоводовъ, лѢсоводовъ, фармацевтовъ, врачей, дрогистовъ, путешественниковъ по Россіи и вообще сельскихъ жителей / Составилъ Н. Анненковъ. — СПб.: Типографія Императорской Академіи наукъ, 1878. — С. 286.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]