Саша Грэй
| Саша Грэй | |
|---|---|
| англ.: Sasha Grey | |
| | |
| Імя пры нараджэнні: | Марына Эн Хэнціс |
| Дата нараджэння: | 14 сакавіка 1988 (38 гадоў) |
| Месца нараджэння: | Сакрамента, Каліфорнія, ЗША |
| Грамадзянства: |
|
| Колер валасоў: | брунетка |
| Колер вачэй: | карыя |
| Рост: | 168 см[1] |
| Вага: | 50 кг[1] |
| Фігура: | 81B-66-79 |
| Грудзі: | натуральныя |
| Арыентацыя: | бісексуальная |
| Сцэнічныя імёны: | Sasha Grey |
| Узнагароды: |
XRCO Award[d] (2007 — 2010) AVN Awards (2007 — 2010) FAME Award[d] (2010) Penthouse Pet[d] (ліпень 2007) Fleshbot Awards[d] (2009) XRCO Hall of Fame[d] (2023) |
| IMDb: | ID 2340248 |
| AFDb: | ID 43367 |
| IAFD: | SashaGrey |
| sashagrey.com | |
Саша Грэй (анг. Sasha Grey, сапраўднае імя Марына Эн Хэнціс, англ. Marina Ann Hantzis; нарадзілася 14 сакавіка 1988 года ў Сакрамента, Каліфорнія) — амерыканская порнаактрыса, вядомая таксама сваёй творчасцю ў сферы кінематографа, моды і музыкі. Яна ўдзельніца групы aTelecine, якая грае электра-індастрыял.
У 18 гадоў Саша пераехала з Сакрамента ў Лос-Анджэлес і ў хуткім часе пачала здымацца ў парнаграфічных фільмах. У 2007, 2008 і 2010 гадах яна выйграла некалькі намінацый прэміі AVN Awards, а таксама была названа «Лепшай старлеткай» у 2007 годзе па версіі XRCO. Паралельна з працай у порнаіндустрыі Саша Грэй здымаецца як мадэль. У 2009 годзе ўбачыла свет стужка «Дзяўчына па выкліку» рэжысёра Стывена Содэрберга, дзе Грэй грала галоўную ролю.
Уплыў
[правіць | правіць зыходнік]У гонар Сашы Грэй паўднёвакаліфарнійскі гурт Antagonist назваў адну з песень альбома «World In Decline» (лэйбл Prosthetic Records), які выйшаў 17 жніўня 2010 г., «Sasha Grey». Сама песня была выкладзеная ў сеціва для бясплатнага азнаямлення 14 ліпеня 2010 г.[2] У гонар Сашы напісалі песні метал-гурт Manic Depressive[3], французскі рок-гурт Noriega[4], гурт Frantic Clam[5], расійскі гурт Tango Cocain[6]. На хвалі папулярнасці Сашы Грэй утварыўся расійскі эма-гурт Sasha Grey[7].
Зноскі
- 1 2 Vanessa Grigoriadis The Dirtiest Girl in the World(англ.) // Rolling Stone. — 2009. — № 1078. — P. 52—57.
- ↑ ANTAGONIST: New Song Available For Streaming (англ.)
- ↑ Manic Depressive- Sasha Grey (Live) (англ.)
- ↑ Noriega Live Sasha Grey (англ.)
- ↑ Sasha Grey just got Frantic Clammed! Архівавана 20 красавіка 2014. (англ.)
- ↑ Tango Cocain — Sasha Grey. 31.08.12 (руск.)
- ↑ sasha_grey (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Саша Грэй- Афіцыйны сайт (англ.)
- Саша Грэй ў сацыяльнай сетцы X
- Саша Грэй ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
- Саша Грэй (англ.) на сайце Myspace
- Саша Грэй на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Біяграфія на сайце AVN.com Архівавана 8 красавіка 2009. (англ.)