Саша Гітры
Саша Гітры | |
---|---|
фр.: Sacha Guitry | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Alexandre-Georges-Pierre Guitry[3] |
Род дзейнасці | сцэнарыст, драматург, кінарэжысёр, тэатральны рэжысёр, лібрэтыст, тэатральны акцёр, кінаакцёр, аўтар, рэжысёр, акцёр |
Дата нараджэння | 21 лютага 1885[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 ліпеня 1957[1][2][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Lucien Guitry[d] |
Маці | Renée Delmas[d] |
Жонка | Charlotte Lysès[d], Yvonne Printemps[d], Jacqueline Delubac[d], Geneviève Guitry[d] і Лана Марконі |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
![]() |
![]() | |
![]() |
Саша Гітры (фр.: Sacha Guitry, сапраўднае імя Аляксандр Жорж П’ер Гітры, фр.: Alexandre Georges-Pierre Guitry; 21 лютага 1885[1][2][…], Санкт-Пецярбург[3] — 24 ліпеня 1957[1][2][…], Парыж[4]) — французскі пісьменнік, акцёр, рэжысёр і прадзюсар, драматург, напісаў больш за сотню п’ес і зняў па некаторых з іх фільмы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і Люсьена Гітры, акцёра Міхайлаўскага тэатра ў Пецярбургу, і Рэнэ Дэльма, дачкі пісьменніка і журналіста Рэнэ дэ Пон-Жэста. Хросным бацькам быў расійскі імператар Аляксандр III; у памяць аб гэтым Саша Гітры выкарыстоўваў у псеўданіме рускую памяншальную форму свайго імя.
Гітры дрэнна вучыўся ў школе, што было звязана з пераездамі яго бацькі, затое з ранніх гадоў пачаў граць у тэатры і пісаць п’есы.
Першы фільм Гітры зняў у 1915 годзе, сур’ёзна заняўся кіно з 1935 года, ацаніўшы перавагі кінематографа, які захоўвае выяву «навечна», перад тэатрам.
У гэтыя гады кандыдатура Гітры прапаноўвалася для абрання ў Французскую акадэмію. Гітры адмовіўся ад прапановы, бо неабходнай умовай для абрання была адмова ад акцёрскай дзейнасці. У 1939 годзе стаў членам Ганкураўскай акадэміі.
У перыяд нямецкай акупацыі Гітры не пакінуў Парыж. На працягу чатырох гадоў ён працягваў тэатральную дзейнасць у горадзе, што выклікала абурэнне з боку змагароў Супраціўлення. Пасля вызвалення Францыі Гітры быў арыштаваны і ўтрымліваўся пад вартай 60 дзён без прад’яўлення абвінавачання, пасля чаго справа была закрытая.
Яго апошняй, пятай, жонкай была акторка Лана Марконі.
Памёр 24 ліпеня 1957 года. Пахаваны ў Парыжы на могілках Манмартр.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Léonore database — ministère de la Culture.
- ↑ а б в г Sacha Guitry // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Alexandre Georges Pierre Guitry // Léonore database — ministère de la Culture.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118719432 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- Асобы
- Нарадзіліся 21 лютага
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 24 ліпеня
- Памерлі ў 1957 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Манмартр
- Выпускнікі ліцэя Жансон-дэ-Саі
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Камандоры ордэна Святога Карла
- Афіцэры ордэна Леапольда I
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры Францыі
- Акцёры XX стагоддзя