Саша Філіпенка
| Саша Філіпенка | |
|---|---|
| руск.: Саша Филипенко | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 12 ліпеня 1984 (41 год) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | празаік, журналіст, пісьменнік, сцэнарыст, тэлевядучы |
| Гады творчасці | з 2011 |
| Прэміі |
Руская прэмія (2014) прэмія «Ясная Паляна»[d] (2020) |
Саша Філіпенка (12 ліпеня 1984, Мінск) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў руска-ўкраінскай сям’і[2]. Скончыў ліцэй мастацтваў імя Ахрэмчыка і паступіў у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. Пасля закрыцця ў Мінску ЕГУ пераехаў у Расію, у Санкт-Пецярбург, дзе скончыў філалагічны факультэт СПБГУ, магістратуру. Атрымаў дыплом «Бард Каледжа» ў Нью-Ёрку.
Працаваў сцэнарыстам на расійскім тэлебачанні, быў вядучым тэлеканала «Дождж».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар рамана «Чырвоны Крыж», які пераведзены на дзясятак моў і які швейцарскае радыё выбрала ў ліку лепшых раманаў года[3].
Лаўрэат «Рускай прэміі» 2014 года, аўтар раманаў «Былы сын», «Задумы», «Цкаванне»[4].
5 студзеня 2021 года нямецкае выданне «Frankfurter Allgemeine Zeitung» апублікавала адкрыты ліст пісьменніка старшыні ІІХФ Рэнэ Фазелю, у якім задае нязручныя пытанні па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у Мінску[5][3].
Зноскі
- ↑ Catalog of the German National Library
- ↑ ‘No one wants to be a little brother’: Belarus, Russia and Ukraine — a dysfunctional family affair — The Guardian, 5 красавіка 2022 г. Цытата: «My mum is Russian; my father, Ukrainian.»
- ↑ а б Саша Філіпенка — Рэнэ Фазелу: вы ўжо ўзялі з Лукашэнкам слова, што яго сабакі не будуць забіваць за іншыя сцягі?. Новы Час (5 студзеня 2021). Праверана 24 лютага 2021.
- ↑ Пісьменнік Саша Філіпенка: Бабуля аддала ўсе грошы махлярам, якія сказалі, што я насмерць збіў чалавека
- ↑ Sasha Filipenko. «Genügen 450 Folter-Fälle nicht?» (ням.). Frankfurter Allgemeine Zeitung (5 студзеня 2021). Праверана 5 студзеня 2021.